Селькупская мова
Сельку́пская мова (саманазвы: шӧльӄумыт әты, чумыль ӄумыт әты, сӱccӱ ӄумыт әты, шӧш ӄумыт әты, тӱй ӄумыт әты) — самадыйская мова. Родная мова селькупаў. Да канца XIX ст. была шырока прадстаўлена ў Заходняй Сібіры як мова зносінаў паміж рознымі мясцовымі народамі. У наш час колькасць носьбітаў (2010 г.) - 1023 чал.[1] ФаналогіяМае 25 галосных і 16 зычных гукаў. Характэрная пазіцыйная мадыфікацыя фанем. ДыялектыГутарковая селькупская мова падзяляецца на 5 асноўных дыялектаў:
Паўночны дыялект у сваю чаргу мае некалькі мясцовых гаворак. Яшчэ ў XIX ст. існаваў шосты паўднёвы дыялект (у нашы дні вымер). ПісьмоПершы варыянт селькупскага алфавіта на аснове кірыліцы быў створаны праваслаўнымі місіянерамі ў 1879 г. Да 1917 г. было апублікавана некалькі кніг на обскім дыялекце. У 1930-ыя гг. савецкімі мовазнаўцамі складзена пісьмовасць на аснове лацінкі. Літаратурная мова сфарміравана на аснове паўночнага дыялекта. У 1937 г. лацінка зноў заменена на кірыліцу. Селькупская мова выкарыстоўваецца ў Расіі для школьнага навучання селькупаў (часткова — кетаў у Краснаярскім краі). ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia