Станіславова (сядзіба)
Сядзіба «Станіславова» — знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы горада Гродна. Сфарміравана ў 1760—70-я гады паводле праекта італьянскага архітэктара Джузэпэ Сака, у стылі позняга барока. Была загараднай рэзідэнцыяй караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Цяпер тут кафедра раслінаводства Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта. АнсамбльУ планіроўцы ансамбля захаваліся элементы рэгулярнасці. Цэнтральнае месца займае палац, які знаходзіцца на вяршыні пакатага схілу. Сіметрычна размешчаныя бакавыя флігелі ствараюць парадны курданёр, абнесены з боку ўезда невысокай цаглянай агароджай. За домам — парк радыяльна-прамянёвай планіроўкі. Гаспадарчыя пабудовы размешчаны за заходнім флігелем. ПалацМураваны палац — прамавугольны двухпавярховы будынак (першапачаткова аднапавярховы), цэнтральная частка якога аб'ядноўвае парадную групу памяшканняў (вестыбюль, верхнюю і ніжнюю залы). Сярэдзіна галоўнага фасада вылучана рызалітам з філёнгавым фігурным атыкам і тэрасай, цэнтр дваровага фасада — паўкруглым эркерам з манаграмай караля на атыку. Аконныя праёмы дэкарыраваны лучковымі і трохвугольнымі франтонамі, гірляндамі, плоскімі ліштвамі. У дэкоры будынка шырока выкарыстаны раскрапаваныя карнізы, пілястры і паясы. Планіроўка будынка калідорнага тыпу значна зменена. У вестыбюлі захаваліся 2 печы, выкананыя ў стылі неаготыкі, абліцаваныя паліванымі керамічнымі пліткамі цёмна-карычневага колеру (сярэдзіна 19 ст.). ФлігеліФлігелі — прамавугольныя ў плане аднапавярховыя будынкі пад высокімі чарапічнымі дахамі — меншыя па маштабу, размешчаны на рэльефе ніжэй за палац, маюць падпарадкаванае значэнне. Літаратура
Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia