Сіндром Рэя
Сіндро́м Рэ́я[3], сіндром Рэ́е[4], сіндром Ра́я[5] (вострая пячоначная энцэфалапатыя, белая пячоначная хвароба) — паталагічны стан, які ўзнікае ў дзяцей і падлеткаў (4-12 гадоў) на фоне лячэння ліхаманкі віруснага паходжання (грып, адзёр, ветраная воспа) прэпаратамі, якія змяшчаюць ацэтылсаліцылавую кіслату, характарызуецца энцэфалапатыяй, якая хутка прагрэсіруе (з прычыны ацёку галаўнога мозгу) і развіццём тлушчавай інфільтрацыі печані. Сіндром Рэя суправаджаецца гіпераманіеміяй, павышэннем ўзроўню АСТ, АЛТ ў сыроватцы крыві (больш чым у 3 разы) пры нармальным узроўні білірубіну. Клінічныя праявы
ПрагнозСмяротнасць у дзяцей пры сіндроме Рэя складае 20-30 %, але яна менш за 2 % у дзяцей з лёгкім цячэннем захворвання і больш за 80 % — пры глыбокай коме. Прагноз залежыць ад цяжару змяненняў функцый галаўнога мозгу і хуткасці іх прагрэсавання; ад таго, наколькі высокі нутрачарапны ціск, і ад колькасці аміяку ў крыві (высокае ўтрыманне аміяку паказвае на значнае прыгнечанне функцыі печані). Дзеці, якія пераадольваюць вострую фазу хваробы, звычайна здаравеюць цалкам. Калі ўзнікалі сутаргі, пазней могуць з'яўляцца некаторыя прыкметы пашкоджанні мозгу, напрыклад, затрымка разумовага развіцця, сутаргавыя разлады, паторгванні цягліц або пашкоджанне перыферычных нерваў. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia