Уладзімір Аляксандравіч Ваяводскі
Уладзімір Аляксандравіч Ваяводскі (4 чэрвеня 1966, Масква — 30 верасня 2017, Прынстан, Нью-Джэрсі) — савецкі, расійскі і амерыканскі матэматык, які ўнёс значны ўклад у алгебраічную геаметрыю і асновы матэматыкі. Лаўрэат Філдсаўскай прэміі (2002), пастаянны прафесар Інстытута перспектыўных даследаванняў. Сярод асноўных вынікаў на стыку алгебраічнай геаметрыі і алгебраічнай тапалогіі — пабудова тэорыі матыўных камалогій і доказ яе сродкамі гіпотэзы Мілнара і гіпотэзы Блоха — Като, якія складалі істотную праблемную частку алгебраічнай K-тэорыі. У галіне асноў матэматыкі ініцыяваў і ўнёс вырашальны ўклад у праграму стварэння ўнівалентных асноў матэматыкі — фармальнай мовы для абстрактных раздзелаў матэматыкі, якая забяспечвае аўтаматычную праверку доказаў на камп’ютары. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia