Станіслаў Канстанцінавіч Смірноў
Станіслаў Канстанцінавіч Смірноў (нар. 3 верасня 1970, Ленінград, СССР) — расійскі і швейцарскі матэматык, лаўрэат Філдсаўскай прэміі (2010), уваходзіць у склад Грамадскай рады пры Мінадукнавукі (2012). З 2003 года прафесар Жэнеўскага ўніверсітэта. Член Еўрапейскай акадэміі Academia Europaea (2013). Пасля заканчэння СПбДУ быў запрошаны Мікалаем Георгіевічам Макаравым (яго курс слухаў у Санкт-Пецярбургскім аддзяленні Матэматычнага інстытута Сцяклова) у аспірантуру ў Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут, дзе ў 1996 годзе атрымаў ступень Ph.D. Стажыраваўся ў Ельскім універсітэце, некаторы час працаваў у Прынстане (Інстытут вышэйшых даследаванняў) і ў Боне (Інстытут матэматыкі Макса Планка). Пазней стаў прафесарам Каралеўскага тэхналагічнага інстытута ў Стакгольме і даследчыкам у Шведскай каралеўскай акадэміі навук (2001). З 2003 года працуе ў Жэнеўскім універсітэце. Там у яго займаўся над доктарскай і як постдак Юго Дзюмініль-Капен. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia