Марына Сяргееўна Вязоўская
Марына Сяргееўна Вязоўская (укр.: Мари́на Сергі́ївна В'язо́вська; нар. 2 снежня 1984, Кіеў, УССР) — украінскі матэматык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (Інстытут матэматыкі НАН Украіны, 2010), Dr. rer. nat.[к. 1](Бонскі ўніверсітэт, 2013). З’яўляецца аўтарам рашэння задачы аб ўпакоўцы шароў у васьмімернай прасторы. БіяграфіяРасла ў Кіеве, вучылася ў Кіеўскім прыродазнаўча-навуковым ліцэі № 145, прымала ўдзел у алімпіядах па матэматыцы. Вучылася на механіка-матэматычным факультэце Кіеўскага нацыянальнага універсітэта імя Тараса Шаўчэнкі[7]. Кожны год займала прызавыя месцы на Міжнароднай студэнцкай алімпіядзе па матэматыцы у 2002—2005 гадах, заваяваўшы першыя прызы ў 2002 і 2005 гадах[8]. Пасля гэтага працягнула навучанне ў Германіі і атрымала ступень магістра ў Кайзерслаўтэрне[7] у 2007 годзе. У маі 2010 года абараніла кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце матэматыкі НАН Украіны на тэму «Няроўнасці для паліномаў і рацыянальных функцый і квадратурныя формулы на сферы». У 2013 годзе атрымала доктарскую ступень (Dr. rer. nat. ) ў Бонскім універсітэце. Яе доктарская дысертацыя «Мадулярныя функцыі і спецыяльныя цыклы» (англ.: Modular Functions and Special Cycles) напісана пад кіраўніцтвам Дона Цагіра і звязаная з аналітычнай тэорыяй лікаў. Служыла постдоктарскім даследчыкам у Берлінскай матэматычнай школе і Берлінскім універсітэце імя Гумбальта[9]. У цяперашні час — ардынарны прафесар у Федэральнай політэхнічнай школе Лазаны, Швейцарыя. Задача аб ўпакоўцы шароўУ 2016 годзе Вязоўская вырашыла задачу аб ўпакоўцы шароў ў васьмімернай прасторы і, у суаўтарстве, — у 24-мернай. Раней задача ўпакоўкі шароў была вырашана толькі для прастор з трыма і менш вымярэннямі, а рашэнне трохмернага выпадку (гіпотэзы Кеплера) было выкладзена на 300 старонках тэксту з выкарыстаннем 50 000 радкоў праграмнага кода. Разам з тым, рашэнне Вязоўскай васьмімернага выпадку займае ўсяго 23 старонкі і з’яўляецца «ашаламляльна простым»[9]. На даследаванне гэтай задачы Вязоўскую натхніў Кіеўскі матэматык Андрэй Бандарэнка. Над рашэннем яна працавала два гады ў Берліне. За рашэнне задачы ўпакоўкі шароў Марыне Вязоўскай ў 2016 годзе прысуджана прэстыжная прэмія Салема[10]. Абраныя працы
Асабістае жыццёМуж — фізік. Ёсць сын[11]. Узнагароды і прэміі
Заўвагі
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia