П’ер-Луі Ліёнс
П’ер-Луі Ліёнс (нар. 11 жніўня 1956, Грас) — французскі матэматык, лаўрэат Філдсаўскай прэміі. Унёс значны ўклад у рашэнні нелінейных дыферэнцыяльных ураўненняў. БіяграфіяСын французскага матэматыка Жака-Луі Ліёнса. Вучыўся ў Вышэйшай нармальнай школе Парыжа з 1975 па 1979 гады, вырашыў прысвяціць сябе навукова-даследчай працы ў галіне прыкладной матэматыкі і як вынік у 1979 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ва Універсітэце Парыж VI пад кіраўніцтвам Брэзі. У 1979—1981 гадах працаваў у Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў. З 1981 па 1992 гады выкладаў ва Універсітэце Парыж-Дафін. З 1992 года выкладаў у Політэхнічнай школе Парыжа. У 2002 годзе прызначаны прафесарам у Калеж дэ Франс, дзе ён загадваў кафедрай «Дыферэнцыяльныя ўраўненні ў частковых вытворных і іх прымяненне». У 2006 годзе назначаны членам Вышэйшага савета Францыі па пытаннях навукі і тэхналогій, у 2009 годзе назначаны прэзідэнтам Вышэйшай нармальнай школы Парыжа. Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia