Вендэлін Вернер
Вендэлін Вернер (ням.: Wendelin Werner; нар. 23 верасня 1968) — французскі матэматык, лаўрэат Філдсаўскай прэміі 2006 года. У 2008 годзе абраны членам Французскай акадэміі навук, замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (2020). Нарадзіўся ў 1968 годзе ў Кёльне. У 1977 годзе атрымаў францускае грамадзянства. У 1993 годзе ва Універсітэце імя П’ера і Марыі Кюры абараніў доктарскую дысертацыю. З 1991 па 1997 гады працаваў навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў Францыі. Філдсаўскай прэміяй адзначаны ўклад у вывучэнне стахастычнай эвалюцыі Лёўнера, геаметрыі двухмернага броўнаўскага руху і канформнай тэорыі поля. У 1982 годзе зняўся ў мастацкім фільме «Прахожая з Сан-Сусі» з удзелам Ромі Шнайдэр. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia