Петэр Шольцэ
Петэр Шольцэ (ням.: Peter Scholze; нар. 11 снежня 1987) — нямецкі матэматык, вядомы сваім укладам у тэорыю лікаў і алгебраічную геаметрыю, прафесар Бонскага ўніверсітэта (з 2012 года), лаўрэат Філдсаўскай прэміі (2018). БіяграфіяНарадзіўся ў Дрэздэне, вырас у Берліне, наведваў гімназію імя Генрыха Герца ў Фрыдрыхсгайне. У складзе зборнай Германіі ўдзельнічаў у Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе, дзе выйграў тры залатыя і адзін сярэбраны медаль. Вывучаў матэматыку ў Бонскім універсітэце, атрымаў ступень доктара філасофіі пад кіраўніцтвам Міхаэля Рапапорта. З чэрвеня 2011 года — супрацоўнік Матэматычнага інстытута Клэя. У 2017 годзе абраны ў нямецкую акадэмію прыродазнаўцаў «Леапальдзіна». У 2016 годзе выступіў з пленарным дакладам на Еўрапейскім матэматычным кангрэсе, у 2018 годзе — з пленарным дакладам на Міжнародным кангрэсе матэматыкаў. Жанаты, мае дачку. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia