Седрык Вілані
Седрык Вілані (фр.: Cédric Villani; нар. 5 кастрычніка 1973, Брыў-ла-Гаярд) — французскі матэматык, лаўрэат Філдсаўскай прэміі. Спецыяліст па матэматычным аналізе. Дэпутат нацыянальнага сходу Францыі з чэрвеня 2017 года ад руху «Наперад, Рэспубліка!». БіяграфіяСедрык Вілані сур’ёзна зацікавіўся матэматыкай падчас вучобы ў Ліцэі Людовіка Вялікага. У 1992 годзе ён паступіў у Вышэйшую нармальную школу Парыжа, затым у 1998 годзе ва Універсітэт Парыж-Дафін, дзе ён абараніў доктарскую дысертацыю пад кіраўніцтвам П’ера-Луі Ліёнса. З 2000 па 2009 гады выкладаў у Вышэйшай нармальнай школе Ліёна. У 2009 годзе прызначаны дырэктарам Інстытута Анры Пуанкарэ пры ўніверсітэце П’ера і Мары Кюры. Быў жанаты з Клэр Калмэ, двое дзяцей. Развёўся ў 2019 годзе. Член Французскай акадэміі навук (2013), Папскай акадэміі навук (2016). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia