Уладзімір Антонавіч Ралько
Уладзімір Антонавіч Ралько́[1] (30 ліпеня 1922, вёска Падарэссе, Старадарожскі раён, Мінская вобласць — 29 лістапада 2006) — гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч, старшыня калгаса «Аснежыцкі» (1950—1992)[1], удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы. БіяграфіяУ 1941 годзе быў залічаны курсантам Краснадарскага авіяцыйнага вучылішча. У 1942 годзе навучаўся на курсах малодшых афіцэраў і ў якасці стрэлка-радыста цяжкага бамбардзіроўшчыка быў накіраваны ў дзеючую армію. Ваяваў на фронце з 1942 года ў якасці стралка-радыста цяжкага бамбардзіроўшчыка ТБ-3. У пачатку лета 1942 года пры выкананні баявога задання быў збіты над Крымам. Увесь экіпаж трапіў у палон. У. А. Ралько быў кантужаны і разам з іншымі членамі экіпажа апынуўся ў лагеры ў Ровенскай вобласці. Пасля яму ўдалося з лагера збегчы. У чэрвені 1942 года стаў байцом партызанскага атрада Каржа. Быў прызначаны кулямётчыкам, затым — камандзірам аддзялення, узвода. У верасні 1942 года стаў сакратаром камсамольскай арганізацыі партызанскага атрада. У баях адрозніваўся смелымі рашучымі дзеяннямі. Удзельнічаў у дзясятках партызанскіх баёў. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 18 студзеня 1958 года за вялікія поспехі, дасягнутыя ў выкананні плану развіцця сельскай гаспадаркі краіны Ралько Уладзіміру Антонавічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 лютага 1976 года за вялікія поспехі, дасягнутыя ў выкананні плану развіцця сельскай гаспадаркі краіны Ралько Уладзімір Антонавіч узнагароджаны ордэнам Леніна і другім залатым медалём «Серп і Молат». Стаў двойчы Героем Сацыялістычнай Працы. Член КПСС з 1950 года. Член Брэсцкага абкама КПБ і ЦК КПБ, Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1959—1963), дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1966—1970, 1974—1984). Намеснік Старшыні Вярхоўнага Савета БССР у 1985—1990 гадах[1]. Творы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia