Максім Уладзіміравіч Рыжанкоў
Максім Уладзіміравіч Рыжанкоў (нар. 19 чэрвеня 1972, Мінск, БССР, СССР) — беларускі дзяржаўны і спартыўны дзеяч, дыпламат. Фігурант Чорнага спісу Еўрасаюза, санкцыйных спісаў шэрагу іншых краін. БіяграфіяСын беларускага спартыўнага дзеяча, першага прэзідэнта НАК Беларусі Уладзіміра Мікалаевіча Рыжанкова[1]. У 1994 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Міжнароднае права», у 2003 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне». У 1994—1996 гадах супрацоўнік цэнтральнага апарату Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. З 1996 года да 2000 года супрацоўнік пасольства Беларусі ў Ізраілі. У 2000—2003 гадах начальнік аддзела АБСЕ і Савета Еўропы Міністэрства замежных спраў. У 2003—2005 гадах саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Польшчы. У 2005—2006 гадах начальнік упраўлення Амерыкі Міністэрства замежных спраў. З 2006 года начальнік упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 2012 года да 2016 года памочнік прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму. У 2015—2017 гадах першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі. Са снежня 2016 года да 27 чэрвеня 2024 года[2] — першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 27 чэрвеня 2024 года прызначаны Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь[2]. Старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола з 2014 года, ганаровы член Беларускай федэрацыі шахмат з 2017 года[3]. Міжнародныя санкцыі31 жніўня 2020 года ўключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае здушэнне мірных пратэстаў»[4]. 21 чэрвеня 2021 года ўнесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[5]. Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што Рыжанкоў як першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, які на працягу больш за двух дзесяцігоддзяў займаў шэраг пасад на дзяржаўнай службе, у тым ліку ў Міністэрстве замежных спраў і розных пасольствах, цесна звязаны з прэзідэнтам і адказвае за забеспячэнне рэалізацыі прэзідэнцкіх паўнамоцтваў у сферы ўнутранай і знешняй палітыкі, падтрымлівае рэжым Лукашэнкі[6]. 6 ліпеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[7]. 21 чэрвеня 2021 года Рыжанкоў таксама быў дададзены ў санкцыйныя спісы Вялікабрытаніі[8] і Канады[9]. 7 ліпеня 2021 года ў свой санкцыйны спіс Рыжанкова ўнесла і Швейцарыя[10]. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia