Уладзімір Мінавіч Мазго
Уладзімір Мінавіч Мазго (нар. 5 сакавіка 1959, г. п. Зэльва, Гродзенская вобласць) — беларускі паэт. БіяграфіяНарадзіўся 5 сакавіка 1959 года ў гарадскім пасёлку Зэльва Гродзенскай вобласці. У 1964—1968 гадах жыў з бацькамі ў Кемераўскай вобласці РСФСР. У 1985 годзе завочна скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі (1979—1981), быў карэспандэнтам шматтыражнай газеты «Інтэграл», супрацоўнікам рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання. У 1984—2002 гадах быў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі літаратуры для малодшага школьнага ўзросту выдавецтва «Юнацтва». Затым працаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура», у часопісах «Вясёлка», «Полымя», «Нёман». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1984 года. Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2019). З 2021 года — намеснік старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. ТворчасцьДрукавацца пачаў у 1972 годзе ў зэльвенскай раённай газеце «Праца». У школьныя гады выступаў на старонках рэспубліканскага друку (газеты «Піянер Беларусі», «Чырвоная змена», «Знамя юности», «Літаратура і мастацтва», часопісы «Бярозка», «Вожык», «Маладосць»). Аўтар паэтычных кніг:
Аўтар кніг для дзяцей:
Асобныя творы перакладзены на рускую, англійскую, таджыкскую, чувашскую і іншыя мовы. Аўтар слоў многіх папулярных песень, што ўвайшлі ў рэпертуар зорак беларускай эстрады: Іны Афанасьевай, Анатоля Ярмоленкі, Алесі, Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча, Валерыя Дайнекі, Якава Навуменкі, Ірыны Дарафеевай, Алега Цівунова, Андрэя Хлястова, Дзмітрыя Качароўскага, Алены Саўленайтэ, Наталлі Бярнацкай, Валерыя Разанава, ансамбляў «Сябры», «Бяседа» (песні «Варажба», «Дачнікі», «Вербніца», «Святло вачэй», «Косы твае», «Мне ўсё верыцца», «Гадзіна пік», «Вечарынка», «Чараўніца ёлка», «Купальская» і інш.). Яго вершы сталі песнямі дзякуючы кампазітарам Алегу Елісеенкаву, Эдуарду Ханку, Леаніду Захлеўнаму, Уладзіміру Будніку, Валерыю Іванову, Мікалаю Сацуру, Зміцеру Яўтуховічу, Паўлу Яроменку, Дзмітрыю Даўгалёву і інш. Песні гучалі на міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар» у Віцебску, нацыянальным фестывалі песні і паэзіі «Маладзечна», міжнародных фестывалях у Вільнюсе і Беластоку. Прызнанне
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia