Уладзісла́ў Гарба́цкі, сапраўднае імя Уладзіслаў Іваноў (нар. 1978, Віцебск) — беларускі сацыялінгвіст, палітолаг, пісьменнік і перакладчык. Адзін з першых у Беларусі даследчыкаў і публіцыстаў на тэмы, звязаныя з жыццём і гісторыяй ЛГБТК+ супольнасці. Спецыяліст у галіне гендарных і ЛГБТК+ даследаванняў, гендарнай сацыялінгвістыкі, палітычнага фемінізму і гісторыі культуры стараверства Беларусі.
Выдаў зборнік апавяданняў «Песні тралейбусных рагуляў» (2016), шэраг даследаванняў па фемінізацыі беларускай мовы і кнігу твораў Палуты Бадуновай (2018).
З 2007 года выкладае ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (ЕГУ) у Вільні, лектар паліталогіі Дэпартамента сацыяльных навук. З 2014 года жыве і працуе ў Вільні.
У 2017 годзе пад кіраўніцтвам прафесаркі Ніны Баршчэўскай абараніў доктарскую дысертацыю «Фемінізацыя беларускай мовы (сацыялінгвістычны аналіз жаночых Nomina agentis у старабеларускай і сучаснай беларускай мове)» на кафедры беларусістыкіВаршаўскага ўніверсітэта[3].
У сакавіку-жніўні 2020 года — стыпендыянт праграмы «Пісьменнікі ў выгнанні» Літаратурнай рэзідэнцыі ў Грацы (Аўстрыя).[4] У лістападзе 2020 стажыраваўся ў пісьменніцкай рэзідэнцыі ў Малятах (Літва).[5]
Вокладка «Аб фэмінізацыі беларускай мовы: Фэмінізацыя nomina agentis і пэўных іншых катэгорыяў у сучаснай беларускай мове»
Навуковая дзейнасць
Сацыялінгвістыка
У мовазнаўстве працуе ў сацыялінгвістычным кірунку: даследуе і аналізуе сацыяльнае і палітычнае вымярэнне мовы і ўплыву на яе экстралінгвістычных, перадусім сацыяльна-палітычных, прычын. Асаблівы інтарэс даследчык праяўляе да пытанняў:
сацыяльнай гісторыі мовы: «Пра моўны сорам беларусаў» (2020)[6], «Як мова рэагуе на расійска-ўкраінскую вайну» (2018)[7], «Пра геній старабеларускай мовы» (2014)[8];
гендарнай сацыялінгвістыкі: «Аб інклюзыўнай беларускай мове» (2019)[9], «Stereotyping vulnerable groups» (2017)[10], «Аб гэтак званых „эпіцэнах“» (2012)[11];
моўнай палітыкі і дыяспарнай мовы: «Складаючы слоўнік беларускай дыяспарнай мовы: напрацоўкі, адкрыцці, кур’ёзы (сацыялінгвістычны аналіз дыяспарнай мовы)» (2017)[12], «Мова жыцця Зоры Кіпель» (2016)[13], «Малавядомая Зоська Верас: на мовазнаўчай ніве» (2016)[14], «Білінгвізм, інтэрферэнцыя, канвергенцыя і запазычанне: Беларуская мова ў Літве» (2013)[15], «Тарашкевіца — не толькі ідэалогія, але перадусім эстэтыка» (2013), «Беларуская дыяспарная мова і яе досвед супрацьстаяння англіцызмам, русізмам і іншым варварызмам» (2012);
сацыялектаў і арго: «Размаўляем пра беларускую лаянку і кляцьбоны» (2019)[16].
У 2002—2005 гадах разам з Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы пры Акадэміі навук Беларусі, а потым — з польскім праектам OBTAАрхівавана 14 лютага 2021. даследаваў стараверскую культуру Беларусі, найперш Віцебшчыны. У 2002—2016 гадах ажыццявіў шэраг этналагічных экспедыцый па Віцебшчыне: Віцебск, Полацк, Лёзеншчына, Аршаншчына, Шуміліншчына, Браслаўшчына, Пастаўшчына, Мёршчына, — з мэтай даследавання культуры беларускіх старавераў. Вынікі экспедыцый часткова прадстаўлены ў артыкулах у перыядычных выданнях і зборніках: «Мясцовыя назвы віцебскіх старавераў» (2006)[17], «Пра беларускі ўплыў на віцебскіх старавераў» (2008)[18], «Эвалюцыя тоеснасці і культуры старавераў паўночнай Беларусі, канец XIX — пачатак XXI стагоддзя» (2010)[19], «Аб кабетах, якія „папуюць“: аб ролі і месцы жанчын у рэлігійным жыцці стараверства Віцебшчыны» (2013)[20], «Двухсэнсоўныя вобраз і роля стараверства Беларусі ў паўстанні 1863-64 гг. і ў беларускім нацыятворчым працэсе другой паловы 19-га ст. (спроба гістарычнай і этналагічнай рэканструкцыі)» (2014)[21], «Стараверы і злябы» (2018)[22].
Гісторыя франкамоўнай беларусістыкі
Інтарэс да тэмы франкамоўнай беларусікі праявіўся падчас навучання ў Францыі. Штуршком да даследчай дзейнасці ў гэтай сферы стала праца ў Скарынаўскай бібліятэцы[23], дзе захаваліся рэдкія франкамоўныя матэрыялы па беларусіцы пачатку XX ст.[24][25][26][27] і друкапіс першага беларускага рамана, напісанага па-французску невядомым аўтарам[28]. Уладзіслаў Гарбацкі апісаў таксама ўнёсак ранніх французскіх і франкамоўных даследчыкаў, якія цікавіліся беларускімі тэмамі: Рэнэ Мартэль[29][30], Антуан Мартэль, Амбруаз Жабер,[31] — і беларускай дыяспары ў Францыі, Бельгіі і Англіі[32][33].
Фемінісцкія і ЛГБТК+ даследаванні
Да гендарных, фемінісцкіх і ЛГБТК+ даследаванняў далучыўся падчас навучання ў гендарнай магістратуры ў Францыі. Першыя артыкулы на тэму гей- і лесбі- даследаванняў апублікаваў у ARCHE на пачатку 2000-х гадоў: «Развагі аб гейскім пытанні»[34] і «Пераадоленне гамафобіі»[35]. Рэгулярна публікуе артыкулы і агляды на фемінісцкую і гендарную тэмы ў іншых беларускіх СМІ: Радыё Свабода, «Новы час», Makeout(недаступная спасылка).
Пісьменнік збольшага працуе ў стылі аўтабіяграфічнай сацыяльнай ці сацыялагічнай прозы: робіць акцэнт на прыватнай, інтымнай гісторыі, якая дапамагае выкрываць калектыўную гісторыю і памяць.
Першы зборнік прозы выдаў у 2016 годзе — «Песні тралейбусных рагуляў». Ён быў названы першым у беларускай літаратуры творам гей-прозы[36]. Брытанскі даследчык беларускай літаратуры Арнольд Макмілін так ахарактарызаваў зборнік:
«Гэты смелы і вельмі чытэльны дэбютны зборнік прозы пераказвае ў розных формах і інтымных дэталях досведы Адрознага ў варожым яму асяроддзі. Пра тры плыні, што ахопліваюць дарослае жыццё аўтара, ён апавядае мовай казачных гісторый: глыбокую веру ў беларускую мову, усведамленне і гонар за сваю гейскасць, і перакананасць у тым, што рэлігія — толькі міф. Элегантна напісаная сучаснай беларускай мовай і шчодра запраўленая дыялектызмамі, гэтая кніга паўстае як песня і свята роднаму Віцебску. Кранальныя, захапляльныя і, часта, брутальна-рэалістычныя тэксты атрымаліся цудоўным, глыбока асабістым дэбютам».
Аб фэмінізацыі беларускай мовы: Фэмінізацыя nomina agentis і пэўных іншых катэгорыяў у сучаснай беларускай мове. Эсэ / Уладзіслаў Гарбацкі. — Leicester: belarusians.co.uk, 2012. — ISBN 978-0-9567951-0-6.
Песьні тралейбусных рагуляў: Казкі і проза жыцьця / Уладзь Гарбацкі. — Leicester: belarusians.co.uk, 2016. — ISBN 978-0-9567951-4-4 (друк) і 978-0-9567951-5-1 (электронная).
Гід па фэмінізацыі беларускай мовы (Nomina agentis і некаторых іншых асабовых намінацыяў) / Уладзіслаў Гарбацкі. — London: belarusians.co.uk, 2016. — ISBN 978-0-9567951-6-8 (друк) і 978-0-9567951-7-5 (электронная).
Творы / Палута Бадунова. [Прадмова і ўкладаньне: Уладзіслаў Гарбацкі]. — Вільня: Таварыства беларускай культуры ў Летуве, 2018. — ISBN 978-9955-578-19-2 (друк) і 978-9955-578-18-5 (электронная).
Фэмінізацыя беларускай мовы. Сацыялінгвістычнае дасьледваньне. — Вільня: Таварыства беларускай культуры ў Летуве, 2019. — ISBN 978-9955-578-21-5.
Зноскі
↑ абвгNárodní autority České republiky Праверана 19 лютага 2025.
↑Уладзіслаў Іваноў. Моўны сорам беларусаў (сацыялінгвістычны аналіз)(бел.)(недаступная спасылка). Acta Albaruthenica, 20, стар. 169-183. Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego (26 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2020. Праверана 8 сакавіка 2021.
↑Уладзіслаў Гарбацкі. Пра геній старабеларускай мовы(бел.)(недаступная спасылка). ARCHE (8 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2021. Праверана 8 сакавіка 2021.
↑Уладзіслаў іваноў. Аб інклюзыўнай беларускай мове(бел.)(недаступная спасылка). Acta Albaruthenica, 19, стар. 231-240. Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego (26 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2021. Праверана 8 сакавіка 2021.
↑Uladzislau Ivanou. Stereotyping Vulnerable Groups(англ.). Stavros Assimakopoulos, Fabienne H. Baider, Sharon Millar. Online Hate Speech in the European Union: A Discourse-Analytic Perspective. Стар. 29-32. Springer (26 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2021. Праверана 8 сакавіка 2021.
↑Уладзіслаў Гарбацкі. Аб гэтак званых “эпіцэнах”(бел.)(недаступная спасылка). ARCHE (17 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2021. Праверана 8 сакавіка 2021.
↑У. Іваноў. Складаючы слоўнік беларускай дыяспарнай мовы: напрацоўкі, адкрыцці, кур'ёзы (сацыялінгвістычны аналіз дыяспарнай мовы) // Запісы БІНіМ. — Нью-Ёрк-Мінск, 2017. — Т. 39. — С. 428-433.
↑Іваноў, У. Мясцовыя назвы Віцебскіх старавераў // Роднае слова. — 2006. — № 12 (228). — С. 31.
↑Іваноў, У. Пра беларускі ўплыў на віцебскіх старавераў // Палітычная сфера. — 2008. — № 10. — С. 102–107.
↑Іваноў, У. Эвалюцыя тоеснасці і культуры старавераў паўночнай Беларусі, канец XIX — пачатак XXI стагоддзя // Палітычная сфера. — 2010. — № 14. — С. 195–210.
↑Іваноў, У. Аб кабетах, якія «папуюць»: аб ролі і месцы жанчын у рэлігійным жыцці стараверства Віцебшчыны // Женщины в политике: новые подходы к политическому. Феминистский образовательный альманах.. — 2013. — В. 2. Личное как политическое. — С. 31–37.
↑Іваноў, У. Двухсэнсоўныя вобраз і роля стараверства Беларусі ў паўстанні 1863–64 гг. і ў беларускім нацыятворчым працэсе другой паловы 19-га ст. (спроба гістарычнай і этналагічнай рэканструкцыі) // Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі, Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі, Лондан, 27–29 сакавіка 2014 / Смалянчук Алесь, Дынглі Джым. — Мінск: Зміцер Колас, 2015. — P. 58–72. — ISBN 978-985-6992-67-7.
↑Іваноў, У. Стараверы і злябы // Наша гісторыя. — 2018. — № 1. — С. 64–67. — ISSN2617-2305.
↑Уладзіслаў Гарбацкі. На золку французскай беларусікі: Рэнэ Мартэль(бел.)(недаступная спасылка). Блёг. Беларуская бібліятэка і музей імя Франьцішка Скарыны (30/03/2016). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2021. Праверана 12 лютага 2022.
↑Рэймон Арон Дэмакратыя і Таталітарызм (урыўкі з эсэ) // А. Казакевіч (нав. рэд.) Палітычная навука. Анталогія класічных тэкстаў: Пераклад з англійскай, французскай, нямецкай. — Мінск–Вільня: Палітычная сфера, 2012. — ISBN 978-609-95427-0-6.
↑Эрык Нёвё. Сацыялогія сацыяльных рухаў = Érik Neveu, Sociologie des mouvements sociaux / У. Іваноў (пер. з французскай). — Мінск: Прапілеі, 2010. — 150 с. — ISBN 978-985-6329-85-5.