Уільям Крукс
Сэр Уільям Крукс (англ.: Sir William Crookes, 17 чэрвеня 1832 — 4 красавіка 1919) — англійскі хімік і фізік, член (з 1863 года) і Прэзідэнт (у 1913—1915 гадах) Лонданскага каралеўскага таварыства, ад якога ён у 1875 годзе атрымаў Каралеўскі залаты медаль. У ліку іншых яго узнагарод — медалі ад Французскай акадэміі навук (1880), Дэйві (1888) і медаль Коплі (1904). У 1897 годзе каралева Вікторыя прысвоіла яму рыцарскае званне. У 1910 годзе ён атрымаў «Ордэн заслуг». Крукс увайшоў у гісторыю як чалавек, які адкрыў талій і ўпершыню атрымаў гелій у лабараторных умовах. У 1903 годзе адкрыў з’яву сцынтыляцыі, калі назіраў свячэнне экрана з сульфіда цынку пры абпраменьванні альфа-часціцамі[7][8]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia