Хлодвіг Карл Віктар цу Гогенлоэ-Шылінгсфюрст (ням.: Chlodwig Carl Viktor, Fürst zu Hohenlohe-Schillingsfürst, 31 сакавіка1819 — 6 ліпеня1901) — нямецкі палітык і дыпламат, адзін са стваральнікаў Германскай імперыі, герцаг Карвейскі і Ратыборскі. Лічыўся адным з самых значных ліберальных палітыкаў свайго часу ў Германіі.
Біяграфія
Прадстаўнік княжацкага дому Гогенлоэ. Жанаты на князёўне Марыі Вітгенштэйн — ўнучцы расійскага фельдмаршала і ўладальніцы Мірскага замка. У 1846 годзе заняў месца ў баварскім рэйхсраце. Міністр-прэзідэнт, міністр замежных спраў і міністр каралеўскага двара Баварыі ў 1866—1870 гадах. З’яўляўся прыхільнікам палітычнага аб’яднання Германіі ў адзіную дзяржаву. Пасля стварэння Германскай імперыі перайшоў на дзяржаўную службу адзінай Германіі, займаў пасаду першага віцэ-прэзідэнта рэйхстага.
Пасол Германіі ў Францыі ў 1874—1885 гадах. Намеснік Эльзаса і Латарынгіі ў 1885—1894 гадах. Канцлер Германіі ў 1894—1900 гадах. На працягу часу яго паўнамоцтваў, асоба канцлера была менш прыкметнай у дзяржаўных справах, чым у яго папярэднікаў. Яго выступы ў прускім і нямецкім парламентах былі рэдкія, і большая незалежнасць была пакінута на дзяржаўных сакратароў.
Volker Stalmann: Fürst Chlodwig zu Hohenlohe-Schillingsfürst 1819—1901. Ein deutscher Reichskanzler. Schöningh, Paderborn 2009, ISBN 978-3-506-70118-3.[2]
Winfried Baumgart: Chlodwig zu Hohenlohe-Schillingsfürst. В: Wilhelm v. Sternburg (Hrsg.): Die deutschen Kanzler. Von Bismarck bis Kohl. 2-е выданне, Берлін 1998, стр. 55-67.
Olav Zachau: Die Kanzlerschaft des Fürsten Hohenlohe 1894—1900. Politik unter dem «Stempel der Beruhigung» im Zeitalter der Nervosität. Гамбург 2007. (Studien zur Geschichtsforschung der Neuzeit, том 48) ISBN 978-3-8300-2694-5.