Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (Краснае)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Краснае Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. ГісторыяПабудавана ў 1889 г. з цэглы і бутавага каменю. АрхітэктураПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Крыжова-купальны храм з паўкруглай апсідай, бакавымі прыдзеламі, кароткай трапезнай, да якой далучаецца трох'ярусная званіца (2 васьмярыкі на чацверыку) завершана купальным пакрыццём, сяродкрыжжа — васьмігранным светлавым купальным барабанам, грані якога прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраваны нішамі, паўкалонкамі і прафіляванымі броўкамі. Падобнымі сродкамі вырашаны васьмярык званіцы. Арачны ўваходны праём аформлены кілепадобным парталам. Паліхромная бутавая муроўка спалучаецца з атынкаванымі і пабеленымі злементамі дэкору (вуглавыя лапаткі, ліштвы арачных аконных праёмаў, прафіляваныя карнізы і інш.). Інтэр'ер![]() У інтэр'еры пануе падкупальная прастора сяродкрыжжа, вылучаная з 4 бакоў арачнымі прасветамі. Апсіда вылучана драўляным іканастасам. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia