Чырвоны мост (Полацк)
Чырвоны мост — мост у Полацку цераз раку Палату. Па трасе праходзіць вуліца Еўфрасінні Полацкай. ![]() Атрымаў сваю назву ў памяць пра кровапралітную бітву паміж рускімі і французскімі войскамі, якая адбылася 19—21 кастрычніка ў час Французска-рускай вайны 1812 года. У выніку баёў за адзіны мост цераз Палату, яго драўляны насціл стаў літаральна чырвоным ад крыві. Падчас Другой сусветнай мост быў знішчаны[1]. У 1946 годзе быў пабудаваны новы высокі драўляны мост[1]. У 1950-х гадах на правым беразе ля маста ўсталявалі мемарыяльную мармуровую пліту ў гонар войскаў, што штурмавалі горад у 1812 годзе[1]. У 1975 годзе на месцы драўлянага быў пабудаваны новы жалезабетонны мост з узнаўленнем ранейшых элементаў афармлення. Перад мостам устаноўлены памятны знак з тэкстам:
![]() Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia