Домік Пятра I (Полацк)
Домік Пятра I — помнік архітэктуры барока ў Полацку, размешчаны па адрасе вул. Ніжне-Пакроўская, 33; функцыянуе як стацыянарная выстаўка «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай». ГісторыяПабудаваны ў цэнтры горада як жылы. Ёсць паданне, што ў 1705 годзе ў доме жыў маскоўскі цар Пётр I. На мяжы XVIII—XIX стагоддзяў перабудаваны. Аднапавярховы будынак з паўпадвальным паверхам мае ў плане форму няправільнага прамавугольніка (19х8,5 м). Падчас Вялікай Айчыннай вайны дом значна пацярпеў. У 1949 годзе будынак адрамантаваны: адноўлены разбураныя часткі сцен зроблены дах, фасады атынкаваны з цягай карнізаў і аконных абрамленняў, пакладзены новыя падлога і столь, запоўнены дзвярныя і аконныя праёмы. Будынак быў прыстасаваны пад дзіцячую бібліятэку. Захаваліся і ўяўляюць пэўную каштоўнасць драўляныя дзверы разной работы. У 1998 годзе ў будынку адкрылася стацыянарная выстаўка «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай». АрхітэктураСцены цагляныя, атынкаваныя звонку і ўнутры. Асноўныя памяшканні паўпадвала перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі, астатнія крыжовымі. Пакоі першага паверха маюць пазнейшыя плоскія перакрыцці. З боку ракі на фасадзе дзевяць акон, на бакавым — тры. Уваход зроблены з боку задняга фасада. Зараз уваход ссунуты ў бок вугла. Раней унутры існавала яшчэ адна папярочная сцяна, аб чым сведчыць план паўпадвала, і дом меў скляпеністыя перакрыцці. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia