Лютэранская кірха (Полацк)
Лютэра́нская кі́рха — колішні лютэранскі храм у Полацку, заснаваны паміж 1888—1912 гг., з 1950 года тут размяшчаецца Полацкі краязнаўчы музей. Помнік неагатычнай архітэктуры[1]. ГісторыяУ 1775 годзе ў Полацку і Магілёве ўзніклі лютэранскія абшчыны немцаў[2], у тым жа годзе была заснавана драўляная лютэранская кірха. Дакладна вядома, што ў 1848 годзе ў Полацку існавала лютэранская кірха. Сучасная кірха была пабудавана дзесьці паміж 1905—1912 гг. на месцы старой драўлянай кірхі, пасля імператарскага ўказу ад 17 красавіка 1905 года аб верацярпімасці, што выклікала ў Полацку пераход праваслаўных у лютэранства, у выніку чаго ў Полацку ўзнік самастойны прыход (раней полацкія лютэране адносіліся да Віцебскага прыхода) і пачала будавацца новая кірха. Кірха без перапынку працавала да Кастрычніцкай рэвалюцыі. У адрозненне ад шматлікіх іншых беларускіх храмаў, разбураных камуністычнымі ўладамі, кірсе ў Полацку пашанцавала застацца, у 1948 годзе тут размясціўся Полацкі краязнаўчы музей, які працуе ў гэтым будынку да сённяшняга часу. АрхітэктураКаменная кірха ў стыле неаготыкі. Да асноўнага прамавугольнага ў плане аб’ёму з 4-граннай апсідай з рызніцай з боку галоўнага фасаду прымыкае 2-ярусная чацверыковая вежа, завершаная высокім 4-схільным дахам. Галоўны ўваход на першым ярусе вежы выдзелены стрэльчатым парталам, над якім — круглы аконны праём. Абодва ярусы вежы завершаны ляпнымі накладнымі карнізамі з ажурным арнаментальным поясам[3].
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia