Стацыянарная выстаўка «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай»
Стацыянарная выстаўка «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» размешчаны ў Полацку ў помніку архітэктуры канца XVII стагоддзя (так званы «дамок Пятра I»). ГісторыяМузей быў адкрыты ў маі 1998 года. Музей з'яўляецца філіялам Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея запаведніка. Гэта першая ў Беларусі манаграфічная экспазіцыя, прысвечаная гісторыі адной вуліцы. БудынакПабудаваны ў цэнтры горада як жылы (на мяжы XVIII–XIX стст. перабудаваны). У гэтым доме ў 1705 г. жыў Пётр I. Падчас Вялікай Айчыннай вайны дом значна пацярпеў. У 1949 г. будынак адрамантаваны: адноўлены разбураныя часткі сцен зроблены дах, фасады атынкаваны з цягай карнізаў і аконных абрамленняў, пасланы новая падлога і столь, запоўнены дзвярныя і аконныя праёмы. Будынак быў прыстасаваны пад дзіцячую бібліятэку. Захаваліся і ўяўляюць пэўную каштоўнасць драўляныя дзверы разной работы. КанцэпцыяЭкспазіцыя створана на аснове «даведніка па горадзе Полацку», які быў выдадзены ў Полацку ў 1910 годзе ў сувязі з перанясеннем мошчаў святой Ефрасінні Полацкай з Кіева. ЭкспазіцыяЭкспазіцыйная плошча — 110 квадратных метраў. У экспазіцыі прадстаўлена 224 музейных прадмета. Экспазіцыя знаёміць з гісторыяй вуліцы, распавядае пра людзей, якія жылі тут, пра пабудовы і ўстановы Ніжне-Пакроўскай. У выставачнай зале працуе таксама выстава «Рака Заходняя Дзвіна і гандлёвыя сувязі Полацка». Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia