Эканоміка Мальты
Мальта — індустрыяльная краіна з развітымі прамысловасцю, гандлем, сферай фінансаў і паслуг. Важнае значэнне мае турызм (звыш 1000000 чал. у год), другая пасля прамысловасці крыніца паступлення замежнай валюты. ВНП на душу насельніцтва 8712 долараў ЗША (1995). Вядучыя галіны прамысловасці — электронная (дае звыш 3 / 5 кошту экспарту), тэкстыльная, харчовая (вытворчасць садавінавых кансерваў і сокаў, тытунёвых вырабаў), хіміка-фармацэўтычная. Значны даход прыносяць суднарамонт і суднабудаванне (мальтыйскія докі — найбуйнейшыя на Міжземным моры). Захаваліся старадаўнія мастацкія рамёствы — чаканка па срэбру і золату, пляценне карункаў, шкладуўная вытворчасць і інш. Сельская гаспадарка грае малаважную ролю, большасць харчавання імпартуецца. Вырошчваюць ранні бульбу, гародніну, з садавіны — персікі, клубніцы, вінаград, цытрусавыя, інжыр, аліўкі і інш. Чыгункі няма. Галоўны марскі порт — Валета. Міжнародны аэрапорт Луга. ЭнергетыкаХоць Мальта мае магчымасць развіцця сонечнай і ветравой энергетыкі, краіна вырабляе амаль усе электраэнергію, выкарыстоўваючы нафту, якую цалкам імпартуе. Прапанова Сільвіа Берлусконі пабудаваць атамную электрастанцыю на Мальце для патрэб італьянскай энергетыкі выклікала пратэсты на Мальце. Вытворчасць электраэнергіі: 1,620 GWh (1998) Спажыванне электраэнергіі: 1,507 GWh (1998) Экспарт: 0 kWh (1998) Імпарт: 0 kWh (1998) Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia