Юбілейны медаль «30 год органам фінансавых расследаванняў Беларусі»
Юбілейны медаль «30 год органам фінансавых расследаванняў Беларусі» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 6 ліпеня 2022 года[1]. Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджваннеЮбілейным медалём узнагароджваюцца работнікі і цывільны персанал органаў фінансавых расследаванняў КДК за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў у рабоце, а таксама іншых асоб за значны ўклад у развіццё дзейнасці па абароне дзяржаўных інтарэсаў ад проціпраўных замахаў у эканамічнай сферы. Апісанне медаляНа правым баку медаля ў цэнтры размешчана пазалочаная выява геральдычнага знака — эмблемы органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, у верхняй частцы знаходзіцца надпіс «Айчына Гонар Прафесіяналізм», унізе — стужка з лічбамі «1992-2022». На адваротным баку размешчаны надпіс «30 год органам фінансавых расследаванняў Беларусі», а па акружнасці — вянок з лаўровага і дубовага лісця[1]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia