Юбілейны медаль «80 год Пракуратуры Рэспублікі Беларусь»

Юбілейны медаль «80 год Пракуратуры Рэспублікі Беларусь»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Беларусь
Тып Медаль
Каму ўручаецца не ўручаецца
Дата заснавання 9 красавіка 2002
Статус юбілейны медаль
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юбіле́йны меда́ль «80 год Пракурату́ры Рэспу́блікі Белару́сь» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь.

Медаль заснаваны Указам Прэзідэнта № 202 ад 9 красавіка 2002 года[1] да 80-й гадавіны Пракуратуры Беларускай ССР (26 чэрвеня 1922 года трэцяя сесія ЦВК БССР, для ажыццяўлення нагляду за выкананнем законаў і ў інтарэсах барацьбы са злачыннасцю, прыняла Палажэнне аб пракурорскім наглядзе і заснавала ў складзе Народнага Камісарыята Юстыцыі Дзяржаўную пракуратуру) .

Прадстаўленне да ўзнагароды

Права на ўзнагароджанне мелі:

  • Супрацоўнікі Пракуратуры за ўзорнае выконванне службовых абавязкаў;
  • Ветэраны органаў Пракуратуры, службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, а таксама іншых дзяржаў, якія ўнеслі значны ўклад ва ўзмацненне законнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya