Юбілейны медаль «80 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў»

Юбілейны медаль «80 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна  Беларусь
Тып медаль
Кім уручаецца Савет міністраў замежных спраў СНД[d]
Падставы ўзнагароджання у гонар перамогі савецкіх войскаў у Вялікай Айчыннай вайне.
Дата заснавання 27 лютага 2025
Статус уручаецца
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Юбілейны медаль «80 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Малодшая юбілейны медаль «300 гадоў Расійскаму флоту»[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юбілейны медаль «80 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 27 лютага 2025 года[1] ў мэтах рэалізацыі рашэння Савета кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД ад 9 верасня 2024 года аб заснаванні адзінага юбілейнага медаля ў гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі[2].

Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне

Юбілейным медалём узнагароджваюцца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, турмаў і гета, а таксама асобы, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне насельніцтва і ўвекавечанне памяці пра герояў, удзельніках і ахвярах Вялікай Айчыннай вайны[2].

Апісанне медаля

Матэрыял: метал залацістага колеру.

Форма: круг дыяметрам 32 мм.

На асабовым баку: кампазіцыя, якая паказвае постаць воіна-пераможцы, апранутага ў палявую форму адзення часоў Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гадоў, які ўздымае Сцяг Перамогі над будынкам Рэйхстагу. Сцяг Перамогі пакрыты чырвонай эмаллю. Злева і па цэнтры медаля-выява салюту. Уверсе медаля — лічбы «1945» і «2025», размешчаныя адна пад адной і падзеленыя гарызантальнай рысай. Унізе — гранёная пяціканцовая зорка ў абрамленні лаўровага вянка.

На адваротным баку: у цэнтры — надпіс «80 ЛЕТ ПОБЕДЫ В ВЕЛИКОЙ ОТЕЧЕСТВЕННОЙ ВОЙНЕ 1941—1945». Надпіс заключаны ў лаўровы вянок, у аснове якога размешчана выява знака ордэна Айчыннай вайны I ступені. Краі медаля абрамлены борцікам. Усе выявы, надпісы і лічбы на медалі рэльефныя.

Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. Правая палова стужкі — цёмна-бардовага колеру з падоўжнай палоскай чырвонага колеру шырынёй 3 мм пасярэдзіне. Левая палова стужкі складаецца з пяці чаргаваных падоўжных палосак чорнага і аранжавага колераў шырынёй 2 мм, крайнія чорныя палоскі абрамлены аранжавымі палоскамі шырынёй 1 мм[1].

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya