Юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кантролю Беларусі»
Юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кантролю Беларусі» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 2 ліпеня 2019 года ўказам № 255. Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджваннеМедаль будзе вырабляцца з металу серабрыстага колеру з выявай залацістага барочнага шчыта, Дзяржаўнага герба Беларусі і адпаведнага юбілейнага надпісу на правым боку, лаўровага вянка — на адваротным боку. Узнагароду будуць прысуджаць работнікам Камітэта дзяржаўнага кантролю, у тым ліку грамадзянскаму персаналу органаў фінансавых расследаванняў, за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў работы. Медаля таксама могуць быць удастоены і іншыя асобы, у тым ліку іншаземцы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці па абароне інтарэсаў дзяржавы ад проціпраўных замахаў у эканамічнай сферы, забеспячэнне эканамічнай бяспекі краіны[1]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia