Шарль Луі дэ Мантэск’ё
Шарль Луі дэ Мантэск’ё (фр.: Charles-Louis de Seconda, Baron de La Brède et de Montesquieu; 18 студзеня 1689, Лабрэд, каля г. Бардо, Францыя — 10 лютага 1755) — французскі філосаф-асветнік, сацыёлаг, правазнаўца, пісьменнік. Член Інстытута Францыі (1727). Біяграфічныя звесткіСкончыў каталіцкі каледж (1705). Вывучаў права ў г. Бардо і Парыж. 3 1714 саветнік, з 1716 віцэ-прэзідэнт парламента (суда) Бардо. 3 1726 у Парыжы. У 1729—31 у Вялікабрытаніі. Аўтар артыкулаў з Энцыклапедыі, альбо Тлумачальнага слоўніка навук, мастацтваў і рамёстваў. Суразмоўца французскага даследчыка спрэчных пытанняў міжнароднага права Габрыэля Маблі. СветапоглядУ творы «Пра дух законаў» (1747), зыходзячы з антычных палітычных тэорый, вылучаў 3 правільныя формы праўлення (дэмакратыя, арыстакратыя і манархія) і адну няправільную (дэспатыя). Найлепшым спосабам недапушчэння дэспатыі лічыў раздзяленне ўлад на заканадаўчую, выканаўчую, судовую, свабоднае функцыянаванне дэмакратычных інстытутаў грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы. Прынцыпы раздзялення ўлад і 3 відаў праўлення пакладзены ў аснову палітычнага ўладкавання шэрагу краін Еўропы і ЗША, служаць важнай навукова-тэарэтычнай крыніцай для даследчыкаў і заканадаўцаў. Жорсткасці і бессэнсоўнасці дэспатыэму проціластаўляў сацыяльную роўнзсць грамадэян, палітычны плюраліэм, свабоду слова і друку, забеспячэнне законнасці і асабістай бяспекі грамадзян. У дэмакратыі рухаючай сілай і ўмовай росквіту краіны абвяшчаў доблесць — павагу да законаў і любоў да Айчыны, адданасць кожнай асобы дэмакратычным ідэалам і агульнадзяржаўнай справе. Развіваў канцэпцыю функцыянальнай ролі рэлігіі, якая, на яго думку, паляпшае норавы падданых, змякчае дэспатыэм і садзейнічае падтрыманню сацыяльнага парадку ў грамадстве. У рамане «Персідскія пісьмы» (1721) крытыкаваў норавы французскага грамадства, яго паказную «цывілізаванась» і адарваную ад жыцця «вучонасць», прыгон з боку ўлады і царквы. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia