Актавіа Пас
Актавіа Пас[2] (ісп.: Octavio Paz; 31 сакавіка 1914 — 19 красавіка 1998) — мексіканскі пісьменнік, паэт і дыпламат, даследчык цывілізацый Захаду і Усходу. БіяграфіяАктавіа Пас, выхоўваўся на ўскраіне Мехіка, у сям’і прагрэсіўнага палітычнага журналіста Актавіа Паса-старэйшага, адваката і прыхільніка грамадскіх рэформ, маці — Жазефіна Лазана Пас, сям’я якой паходзіла з іспанскай правінцыі Андалусія. Актавіа сам пісаў, у доме быў велічэзны пакой з кнігамі. Гэта не магло не ўплыць на далейшы шлях юнака. Таксама, у дзяцінстве, на Паса глыбока паўплываў дзед з боку бацькі, дзяржаўны дзеяч і пісьменнік, які адным з першых пачаў са спагадай маляваць у сваіх творах індзейскае насельніцтва Мехіка. Пазней Пас звяртаўся да ўспамінаў пра родны сэрцу куток:
Актавіа Пас яшчэ ў дзяцінстве знаёміцца з лепшымі творамі іспанскай літаратуры свайго часу, а таксама з такімі аўтарамі, як Ніцшэ, Маркс, Гюго і Русо. Асабліва ўразіла яго «Бясплодная зямля» Т. С. Эліята. У 1931 годзе сямнаццацігадовы Пас заснаваў свой першы літаратурны часопіс, «Поручні» (Barandal), а ў дзевятнаццаць гадоў ён выпусціў свой першы зборнік вершаў пад назвай «Дзікі месяц» (Luna silvestre). Пас наведваў лекцыі ў Нацыянальным універсітэце Мехіка, але не скончыў. Замест гэтага ён з’ехаў на Юкатан, адкрыў там сярэднюю школу і паглыбіўся ў вывучэнне гісторыі Мексікі. ТворыАсобныя вершы Паса пераклалі на беларускую мову Лявон Баршчэўскі[3], Макс Шчур[4], Юлія Цімафеева[5]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia