Сямён Іванавіч Гальшанскі
Сямён Іванавіч Гальшанскі, мянушка «Лю́ты» (каля 1370 — 1433) — сын Івана Гальшанскага, актыўны ўдзельнік барацьбы паміж Жыгімонтам і Свідрыгайлам за вялікае княжанне[3]. Біяграфія![]() Сын Івана Гальшанскага і Агрыпіны, дачкі вялікага князя смаленскага Святаслава Іванавіча. Упершыню з'яўляецца ў двух дакументах 1387 і 1388 гадоў сярод паручыцеляў перад Ягайлам за пэўнага Алехну Дзмітрыевіча (як «князь Сямён Іванавіч»). У 1401 годзе разам з бацькам і братам Андрэем прынялі прысягу на вернасць каралю Уладзіславу II Ягайле і Кароне з іншымі літоўскімі баярамі, панамі. Каля 1420 года быў намеснікам вялікага князя літоўскага Вітаўта ў Вялікім Ноўгарадзе, пасля яго смерці актыўна ўдзельнічаў у барацьбе Жыгімонта і Свідрыгайлы за ўладу ў Вялікім княстве Літоўскім на баку першага[3]. 27 верасня 1422 года падпісаў Мельнскі мір з Тэўтонскім ордэнам. Уначы з 31 жніўня на 1 верасня 1432 года разам з Жыгімонтам Кейстутавічам, Алелькам Уладзіміравічам, Янам Гаштольдам і іншымі літоўска-рускімі вяльможамі здзейсніў замах на князя Свідрыгайлу Альгердавіча ў Ашмянах. Гэтая змова была зроблена на карысць Жыгімонта. Верагодна, у жніўні 1433 трапіў у палон да Свідрыгайлы і пакараны смерцю — утоплены ў Заходняй Дзвіне ў Віцебску[3]. Сям’яЖонку Сямёна Гальшанскага звалі Марыя. Меў з ёю 6 сыноў: Данілу (загінуў у бітве пад Вількамірам (1435) на баку Свідрыгайлы), Юрыя, Сямёна, Аляксандра, Андрэя, Глеба і дачку Ульяну (была жонкай Сямёна Раманавіча Кобрынскага). РадаводЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia