Аляксандр Юр’евіч Гальшанскі
Аляксандр Юр'евіч Гальшанскі (каля 1440 — 1511) — крайчы літоўскі да 1488, падчашы і намеснік гарадзенскі з 1488 г., кашталян віленскі з 1493 г., адначасова староста берасцейскі з 1506 г. БіяграфіяЗ роду Гальшанскіх, сын Юрыя Гальшанскага. Верагодна, перайшоў з праваслаўя, якое раней вызнавалі ўсе Гальшанскія, у каталіцтва. Шлюб з Соф'яй, дачкой віленскага ваяводы Алехны Судзімонтавіча, прынёс яму частку вялізнай спадчыны цесця: Воўпу ў Гарадзенскім, Хожава ў Ашмянскім, Сутокі, Заазер'е і частку Харэцкай воласці (з Докшыцамі) ў Менскім павеце. Валодаў таксама Свіранамі і Шашоламі , Лебедзевам (дзе ў 1476 фундаваў касцёл), Далькевічамі і Дунілавічамі ў Ашмянскім павеце. Меў сыноў: Януша, Юрыя і Паўла, а таксама 4 дачок, з якіх Ядвіга (жонка Я. Л. Храбтовіча) і Аляксандра (жонка Мікалая Паца) унеслі частку судзімонтаўскай спадчыны ў роды сваіх мужоў. РадаводЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia