Яніна Уладзіміраўна Інкіна
Яніна Уладзіміраўна Інкіна (нар. 16 кастрычніка 1997, Жлобін, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Лёгкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Выступала за зборную Беларусі. БіяграфіяВыхаванка СДзЮШАР «Гарызонт». Першыя трэнеры — Наталля Сяргееўна Асадчая і Марыя Іванаўна Сялюніна[1]. Двойчы выйгравала чэмпіянат Беларусі ў складзе мінскага «Гарызонта» (2020/21, 2021/22). У сезоне 2020/21 стала самым выніковым гульцом каманды, набраўшы 13 ачкоў у сярэднім за матч. У 2021 годзе дапамагла «Гарызонту» ўзяць тытул Еўрапейскай жаночай лігі. Рэгулярна гуляе за зборную Беларусі і брала ўдзел у двух Еўрабаскетах (2017, 2021). У жніўні 2022 года стала першым легіянерам у гісторыі жаночай «Руны» з Масквы. У кастрычніку 2024 года вярнулася ў «Гарызонт» Выступала ў жаночых зборных Беларусі U-16 (2012—2013), U-18 (2013—2015) і U-20 (2016—2017). У 2017 годзе дэбютавала за нацыянальную зборную Беларусі. Дасягненні
КрыніцыСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia