Марына Сяргееўна Івашчанка
Марына Сяргееўна Івашчанка (нар. 8 лістапада 1993, Рэчыца, Гомельская вобласць, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Цяжкі форвард / цэнтравая. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Выступала за зборную Беларусі. БіяграфіяВыхаванка рэчыцкай СДзЮШАР № 1[2]. Першы трэнер — Аляксандр Мікалаевіч Верхатураў. Навучалася ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча і Алены Баляславаўны Іваноўскай[3]. У 2015 годзе прыядналася да мінскага клуба «Цмокі-Мінск», дзе за год правяла 29 матчаў у нацыянальным першынстве. У верасні 2016 года яна пакінула «цмокаў» і перайшла ў польскі клуб «Энергія-Торунь»[4]. Выступала за зборныя U-16 (2009), U-18 (2010—2011) і U-20 (2010—2013). У 2015 годзе дэбютавала за зборную Беларусі[5]. У складзе жаночай зборнай Беларусі па баскетболе 3х3 стала бронзавай прызёркай Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску[6]. Кар’ера
Дасягненні
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia