Яраслаў Антонавіч Вашчак
Яраслаў Антонавіч Вашча́к (19 лютага 1921, г. Броды — 2 сакавіка 1989, п. Лясны, Мінскі раён, Мінская вобласць, Беларуская ССР, СССР) — украінскі, расійскі, беларускі дырыжор і педагог. Народны артыст СССР (1979)[1]. БіяграфіяВучыўся ў Стрыйскім філіяле інстытута імя Лысенкі (1929-38) і Львоўскай кансерваторыі (1940-41). Выкладчыкамі Вашчака былі М. Ф. Калеса , С. П. Людкевіч , В. А. Барвінскі , А. І. Кос-Анатольскі . З 1940 года — хормайстар, з 1944 — дырыжор, з 1953 — галоўны дырыжор Львоўскага тэатра оперы і балета. У 1963—1965 гадах — галоўны дырыжор Адэскага тэатра оперы і балета. У 1965—1967 гадах — галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра Дзяржаўнай філармоніі ў Грозным (Чачэна-Інгушская АССР). У 1967—1970 гадах — галоўны дырыжор Варонежскага тэатра оперы і балета . У 1970—1972 гадах — галоўны дырыжор Казанскага тэатра оперы і балета . У гэтыя ж гады выкладаў у Казанскай кансерваторыі . З 1972 галоўны дырыжор, з 1980 дырыжор Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1]. У 1973—1976 гадах выкладаў у Беларускай кансерваторыі. Памёр 2 сакавіка 1989 года ў анкалагічнай клініцы ў пасёлку Лясны. Сям’я
ТворчасцьВыканаўчай манеры Я. Вашчака ўласціва злучэнне эмацыйнай свабоды з асцярожнымі адносінамі да аўтарскага тэксту[1]. Дырыжор-пастаноўшчыкКіраваў пастаноўкамі опер і балетаў у розных тэатрах СССР. Оперы:
Балеты:
Оперы:
Оперы:
Оперы:
Балеты: Балеты:
Оперы:
Прызнанне і ўзнагароды
ПамяцьУ 2002 годзе ў люстраным зале Львоўскага тэатра оперы і балета імя С. Крушальніцкай былі ўсталяваны бюсты пяці творцаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё калектыву. Сярод іх і скульптурны партрэт дырыжора Яраслава Вашчака. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia