Яўген Яўгенавіч Аснарэўскі (нар. 15 снежня 1985, Гродна) — беларускі пісьменнік, паэт, гісторык, блогер, музыка, мастак, дызайнер і актывіст.
Біяграфія
Біяграфічныя звесткі пра Аснарэўскага вельмі скупыя. Па прызнанні аўтара ён «карэнны гродзенец па адной з ліній, а па іншай — зусім, наогул, не адсюль»[1].
Неаднаразова згадваў у Фэйсбуку, што «асноўныя» яго спецыяльнасці — гісторыя і псіхалогія. Згодна з біяграфічнай даведкай празаіка на сайце «Журнальный мир» ён скончыў гістарычны факультэт МДГУ ім. Шолахава ў Маскве[2]. Цікавасць да гісторыі, паводле Аснарэўскага, з’явілася ў яго ў адзінаццаць гадоў. У школьныя гады ён уцякаў з урокаў і шмат часу праводзіў на руінах Ніжняй царквы такім чынам «насычаўся гісторыяй»[1].
Літаратурную дзейнасць Аснарэўскі назваў «натуральнай» для блогера.
Па ўласным прызнанні пісьменніка ён самастойна набыў навыкі кампазітара[3].
Паводле запісаў аўтара ў Фэйсбуку, Аснарэўскі не жанаты і не мае дзяцей.
Творчасць і жыццё Аснарэўскага, а таксама яго культурныя ініцыятывы, неаднаразова згадваліся на аўтарытэтных беларускіх інтэрнэт-рэсурсах [4][5][6][7][8][9][10], беларускім тэлебачанні[11], а таксама ў замежных СМІ[12][13][14]. У некаторых выпадках інтэрнэт-СМІ прама цытавалі публікацыі блогера ў сацсетках, часта аддаючы перавагу тэкстам пра беларускую гісторыю[15][16][17][18][19].
Аснарэўскі вядомы таямнічасцю і схільнасцю да эпатажу. Удзельнічаў у канфліктах з іншымі беларускімі гісторыкамі і літаратарамі [20]. Канфліктавала з Аснарэўскім таксама паэтка Марыя Мартысевіч, якая назвала пісьменніка «містыфікацыяй», пасля чаго ён стаў выкарыстоўваць гэта найменне як мянушку[21].
У сувязі з эпатажнасцю Аснарэўскага і завуаляванасцю яго асабістага жыцця, некаторыя беларускія журналісты выкарыстоўвалі адносна яго адпаведныя эпітэты, у прыватнасці «загадкавы містыфікатар», «легенда», «Бэнксі ад краязнаўства» і г.д.[22][23][24]
Літаратар пісаў пра бесперспектыўнасць вулічных пратэстаў у Беларусі, зрабіў трапныя прадказанні адносна іх выніку. З гэтай прычыны пісьменнік падвяргаўся крытыцы з боку прыхільнікаў вулічных акцый, частка з якіх стала лічыць яго прыхільнікам дзеючай улады[25].
Культурная дзейнасць
Актывізм
У 2016 годзе Аснарэўскі стварыў інтэрнэт-петыцыю за ўсталяванне ў Гродне помніка Стэфану Баторыю. Гэту ініцыятыву даволі шырока асвятлялі беларускія СМІ, дзякуючы чаму блогер стаў вядомы як культурны актывіст[26].
У наступныя гады стварыў яшчэ шэраг петыцый, якія былі заўважаны прэсай. Петыцыя за перанос з вуліц Гродна бюста У. І. Чапаева у музей, прыцягнула ўвагу расійскіх і беларускіх СМІ[27][28]. Пасля спрэчак пра мэтазгоднасць пераносу помніка журналісты папрасілі пракаментаваць сітуацыю расійскае МЗС, якое патлумачыла, што дэмантаж «не з’яўляецца дэсаветызацыяй» [29]. Блогер таксама накіроўваў аднаасобныя звароты ў адміністрацыю Гродна, у прыватнасці прапаноўваў перадаць вернікам будынак капліцы ў сядзібе Панямонь[30].
Дзякуючы заўвагам Аснарэўскага былі выпраўлены некаторыя памылкі ў маштабным праекце рэканструкцыі гродзенскага Старога замка[31][32].
Кнігі і артыкулы
У 2018 годзе Аснарэўскі дэбютаваў як празаік[33]. У 2018 годзе ён стаў пераможцам прэміі Экслібрыс. Дэбютная аповесць «Трыкутнік караля» была намінавана на прэмію Гедройца[34]. На думку В. А. Лідзянковай у «Трыкутніку караля» прасочваюцца «стылістычныя рысы матыву атэмпаральнай утопіі»[35]. У іншай публікацыі даследчыца адзначае, што герой кнігі, які нясе нацыянальную ідэю, трансфармуецца «у беларускую версію Людзей Х» [36]. Паводле манаграфіі А. В. Брадзіхінай, у творы Аснарэўскага створана «альтэрнатыўная ўтапічная рэальнасць гістарычнага Гродна» [37]. На думку самога Аснарэўскага «Трыкутнік караля» гэта твор «па сутнасці блізкі да літаратуры янг-эдалт і нашмат прасцейшы, чым філасофская проза наступных рамана і аповесці, але ўсё ж не пазбаўлены падвойнага дна, атмасфернай пейзажыстыкі і адносна высокай дынамікі апавядання».
У перыяд 2014—2020 гадоў Аснарэўскі напісаў больш за 50 артыкулаў пра беларускую гісторыю, у тым ліку цыклы публікацый для Onliner.by[38] і іншых СМІ. Адна з публікацый гісторыка была адзначана дыпломам выставы «Беларуская журналістыка — фокус на спецпраекты» [39].
У 2021 годзе прадставіў краязнаўчую кнігу «Гродно — столица, которая осталась». У выданне ўвайшлі мемуары падарожнікаў XVIII стагоддзя, якія наведалі Гродна, апісанне гродзенскіх славутасцяў і аўтарскія ідэі паляпшэння горада [40].
У 2021—2023 гады прадставіў яшчэ некалькі навукова-папулярных кніг па гісторыі, сярод якіх: «Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI—XVIII стагоддзяў»[41] і «Вялікае княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф»[42]. Кніга пра ВКЛ стала аб’ектам публічнай крытыкі Вячаслава Насевіча, які палемезаваў з Аснарэўскім на яго старонцы ў Фэйсбуку[43]. Таксама ў гэты перыяд Аснарэўскі выдаў зборнік апавяданняў «Мерэйна Патэстас» [44], кнігу вершаў «Капернік у Гарце»[45] і аповесць «Пастэга» якую аўтар назваў вяршыняй сваёй прозы.
Аснарэўскі выступаў экспертам па беларускай гісторыі (у асноўным горада Гродна) у публікацыях для агульнанацыянальных СМІ[46] на яго матэрыялы спасылаюцца ў сваіх працах вядомыя беларускія гісторыкі: Мечыслаў Супрон[47], Андрэй Чарнякевіч, Іна Соркіна[48] і іншыя.
Пры падрыхтоўцы «не маючага аналагаў у Беларусі» [49] праекту «Godonim Hrodna», выкарыстоўваліся аўтарскія публікацыі Аснарэўскага[50].
Публікаваўся ў беларускіх перыядычных выданнях «Дзеяслоў»[51], «Наша гісторыя», «Краязнаўчая газета»[52], а таксама рускіх літаратурных выданнях «Сибирские огни»[53], «Кольцо А»[54], «Топос»[55], «Чайка»[56], «Дегуста»[57], «Лиterra»[58].
Музыка і іншыя праекты
Перыядычна Аснарэўскі дэманструе ўласныя працы, зробленыя ў рамках графічнага дызайну[59][60]. Па словах пісьменніка ён «яшчэ і крыху музыка і дызайнер»[1].
Аснарэўскі таксама дэманструе ўласныя жывапісныя працы.
У ліпені 2022 года пісьменнік прэзентаваў уласны музычны альбом «Песні з Гродні». Як сцвярджае выканаўца, стыль альбома можна назваць «постмадэрнісцкі рок». Аўтар тэкстаў, вакаліст, кампазітар, аранжыроўшчык, гукарэжысёр і дызайнер вокладкі — сам Аснарэўскі[61].
У верасні 2022 года прадстаўлены яшчэ адзін альбом, выдадзены музычным праектам Аснарэўскага mistik ğardeno пад назвай «Аркан XII». Пісьменнік паведаміў, што ў песні «Атрута» неафіцыйна пабіў вакальны рэкорд з кнігі Гінэса Longest-held vocal note in a song (studio recording).
Акрамя таго Аснарэўскі дэманстраваў уласныя сачыненні ў жанрах сімфанічнай музыкі, у прыватнасці, у сакавіку 2023 года прадставіў сімфонію фа мінор пад назвай «Танец прывідаў у Старым замку»[3].
Водгукі
Супрацоўніца выдавецтва Янушкевіч і кніжны блогер Анастасія Карнацкая негатыўна адгукнулася на чарнавы варыянт дэбютнай кнігі Аснарэўскага і паставіла ёй ацэнку 2.5 з 5. Тэкст «Трыкутніка караля» яна назвала «сырым і паспешлівым».
Рэдактар і журналіст Ірына Новік звярнула ўвагу на тое, што яе «зачароўваюць» назвы будынкаў і месцаў у першай кнізе Аснарэўскага, і адзначыла «неверагоднае адчуванне мясцовасці»[62].
На думку беларускага гісторыка Мікалая Волкава Аснарэўскі «добра разумее навуку», здольны «дэканструяваць наратывы» і дзякуючы гэтаму праводзіць «граматную» папулярызацыю гістарычных ведаў[63].
Бібліяграфія
Кнігі
- «Трыкутнік караля» [аповесць] (2018)
- «Хлопчыкі і дзяўчынкі» [зборнік апавяданняў] (2019)
- «Сакавіцкія Зайцы» [паэзія] (2019)
- «Румлонская башня» [раман] (2021)
- «Гродно — столица, которая осталась» [краязнаўчая] (2021)
- «Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI—XVIII стагоддзяў» [гістарычная] (2022)
- «Мерэйна Патэстас» [зборнік апавяданняў] (2022)
- «Вялікае княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф» [гістарычная] (2022)
- «Капернік у Гарце» [паэзія] (2023)
- «Уніз па Нёмане: ад вытокаў ды Гродна» [краязнаўчая, толькі аўдыёверсія] (2023)
- «Захад Беларусі: гістарычны пазл» [гістарычная] (2023)
- «Пастэга» [аповесць] (2023)
- «Мистическая история восточных славян» [гістарычная] (2024)
- «36 пытанняў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага» [гістарычная] (2024)
- «Удивительный Гродно» [даведнік, у суаўтарстве з С. Плыткевічам] (2025)
Музычныя творы
Электронныя
- Eugene Asnareuski — «Валошкі» (2021)
Рок
- mistik ğardeno — «Мартовский заяц» (2016)
- mistik ğardeno — «Песні з Гродні» (2022)
- mistik ğardeno — «Аркан XII» (2022)
Для саліруючых інструментаў
- Eugene Asnareuski — «Animalis» (2018)
- Eugene Asnareuski — «Фара Вітаўта» (2018)
- Eugene Asnareuski — «Лістапад у Гародні» (2018)
Сімфанічныя
- Eugene Asnareuski — «Garten» (2017)
- Яўген Аснарэўскі — «Сімфонія № 1 фа мінор, „Танец прывідаў у Старым замку“» (2023)
- Eugene Asnareuski. Symphony № 2 in D minor. The Holocaust in Hrodna (2023)
Зноскі
- ↑ а б в Живая легенда — Евгений Асноревский рассказывает о себе и о Гродно - слушать подкаст (руск.). soundstream.media. Праверана 8 кастрычніка 2024.
- ↑ https://xn--80alhdjhdcxhy5hl.xn--p1ai/avtor/asnorevskiy-evgeniy
- ↑ а б "https://budzma.org/news/tanets-pryvidau.html Архівавана 9 сакавіка 2023. «Танец прывідаў у Старым замку». Гродзенскі гісторык Яўген Аснарэўскі напісаў сімфонію
- ↑ Навіны, звязаныя з Аснарэўскім, на сайце budzma.org
- ↑ Навіны, зьвязаныя з Аснарэўскім, на сайце Радыё Свабода.
- ↑ Астафій Валовіч: адраджэнне славутага продка. planetabelarus.by
- ↑ Гродзенскі блогер стварыў мапу «Палацы Гароднi». Новы Час
- ↑ Гродзенскі блогер прапануе ўсталяваць ля Старога замка скульптуры гістарычных асоб.
- ↑ Гродненский активист предлагает окультурить «сердце» Немана. Хартыя’97
- ↑ «Великий монарх и настоящий гродненец»: белорусы требуют достойного памятника Витовту. Хартыя’97
- ↑ Утро хорошего дня. Опрос. Памятник Стефану Баторию. 20.12.2016. Канал Гродна (тэлерадыёкампанія) на YouTube
- ↑ Grodzieński bloger zbiera podpisy, aby w Grodnie stanął pomnik Stefana Batorego. glosznadniemna.pl
- ↑ Grodno chce upamiętnić Bonę Sforzę. Niezalezna.pl
- ↑ Блогер составил карту еврейского наследия белорусского города Гродно. УНІАН
- ↑ Як мог выглядаць палац Сапегаў (рэканструкцыя). s13.ru (нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2019. Праверана 12 чэрвеня 2024.
- ↑ Давыд Гарадзенскі — абаронца праваслаўя ці правадыр язычнікаў? Беларускае Радыё Рацыя
- ↑ В рейтинг самых красивых городов России попал… Витебск. Вернее, его фотографии. Витебский Курьер
- ↑ Развагі ў сеціве: «А ці ёсць у беларусаў свой Нотр-Дам?». budzma.org
- ↑ Яўген Аснарэўскі — пра тое, ад чаго мог памерці Стэфан Баторый
- ↑ https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/articles/asnarjeuski-facebook/ Скандальны гродзенскі краязнавец Аснарэўскі ўчыніў разборкі ў Facebook
- ↑ https://ru.hrodna.life/articles/evgenij-asnorevskij-7-faktov/ Архівавана 14 студзеня 2021. Евгений Асноревский: 7 фактов о таинственном блогере, который знает о Гродно всё
- ↑ Подкаст «Говорит Гродно» про литературу — новый сезон
- ↑ Падземны Гродна і тэатральны прывід: адкуль бяруцца гарадскія легенды? — Hrodna.life — навіны Гродна
- ↑ Подкаст «Утульны горад». Мой родны кут: краязнаўства і яго роля ў горадзе. Фрагмент на 1:25
- ↑ Facebook (23.03.2023)
- ↑ https://news.tut.by/society/525397.html(недаступная спасылка) Устанавіць помнік Баторыю ў Гродне гарадскія ўлады ў бліжэйшы час не плануюць
- ↑ https://news.tut.by/society/632040.html Архівавана 12 жніўня 2020. В Гродно бюст Чапаева перенесут с улицы в музей
- ↑ https://nn.by/?c=ar&i=227966&lang=ru Гродненские власти согласились убрать из центра города бюст Чапаева
- ↑ https://news.tut.by/society/637278.html Архівавана 19 студзеня 2021. Российское СМИ «Красная весна» пожаловалось в МИД на демонтаж бюста Чапаева в Гродно. Там ответили
- ↑ Часовню-склад в Понемуни продали на аукционе — новый владелец не исключает её восстановления под костёл — Вечерний Гродно (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2023. Праверана 15 ліпеня 2023.
- ↑ https://ru.hrodna.life/2020/05/16/sgrafita-pamylki/ Архівавана 9 чэрвеня 2021. Фотофакт: художник полностью спутал подпись на портрете на сграффито над воротами Старого замка в Гродно
- ↑ http://s13.ru/archives/oldcastle-26 Архівавана 18 ліпеня 2020. Поляки оценили реконструкцию гродненского Старого замка, как «свободную вариацию на тему архитектуры XVI века»
- ↑ https://ru.hrodna.life/articles/bloger-napisal-detektiv/ Убийца не дворецкий. Гродненский блогер написал детектив про клад последнего короля и приключения местных историков
- ↑ http://journalby.com/news/algerd-baharevich-otkazalsya-nominirovatsya-na-premiyu-geydroyca-polnyy-spisok-nominatov-1303 Архівавана 28 лістапада 2020. Альгерд Бахаревич отказался номинироваться на премию Гедройца (+ полный список номинантов)
- ↑ https://elib.gsu.by/handle/123456789/34053 О. А. Лиденкова. Атемпоральная утопия в современной исторической прозе белорусских и британских авторов
- ↑ Лиденкова О. А. Проблема героя и идеала в современной исторической прозе белорусских и англоязычных авторов. Вестник БрГУ. № 1/2022. ISSN 2218-029X. С-83
- ↑ Брадзіхіна А. В. Беларуская літаратура як сацыякультурны феномен: мастацкія дамінанты, жанравы генезіс. Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2023. С. — 127. ISBN 978-985-577-925-5
- ↑ Публiкацыi на Onliner: asnoru — LiveJournal
- ↑ https://hrodna.life/2019/03/01/press-club-belarus-vystava/ Спецпраект Hrodna.life пра палац у Панямуні атрымаў дыплом на выставе ў Мінску
- ↑ https://ru.hrodna.life/2021/09/23/asnareuski/ Архівавана 24 верасня 2021. «Не толькі даць веды, але і натхніць». У Гродне выйшла кніга пра славутыя будынкі, мастацтва і людзей горада
- ↑ https://planetabelarus.by/publications/evgeniy-asnorevskiy-ya-rabotayu-besplatno-i-poluchayu-ot-etogo-udovolstvie-/Евгений Архівавана 23 лютага 2022. Асноревский: «Я работаю бесплатно. И получаю от этого удовольствие!»
- ↑ https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/2022/10/10/asnarje-ski-kniga/ «Бязлітасна разграміў» літоўскую і беларускую гістарыяграфіі: гродзенец напісаў кнігу пра ВКЛ і беларускі нацыянальны міф
- ↑ https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=pfbid023RhPP42TKYGmodRngsxVmGryzeAo8KvW3eNmYyUXFMcFQZNK6WMFiSUmxdskUsTSl&id=100010783908995
- ↑ https://budzma.org/news/yaugen-asnareuski-vypustsiu-knigu.html Загадкавы блогер Яўген Аснарэўскі выпусціў кнігу беларускамоўных апавяданняў
- ↑ https://budzma.org/news/vyyshla-kniga-ya-gena-.html Архівавана 30 студзеня 2023. Выйшла кніга Яўгена Аснарэўскага «Капернік у Гарце»
- ↑ Публікацыі Аснарэўскага на сайце planetabelarus.by
- ↑ Гарадзенскi гадавiк № 6, Кракаў 2019. С.13, прым. 37
- ↑ А. Чарнякевіч. I. Cоркiна. Станiславова: палац на пагорку. Фрагмент кнігі на сайце выдавецтва Юрсапрынт
- ↑ «Заблудиться» невозможно. Городская библиотека имени Макаёнка запустила интерактивную карту-портрет Гродно. Гродзенская праўда.
- ↑ Godonim Hrodna. Карта-энциклопедия
- ↑ Дзеяслоў, 98 — Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org
- ↑ Радыё Марыя — Па старонках Краязнаўчай газеты. Выпуск 52
- ↑ Старонка Аснарэўскага ў часопісе «Сибирские огни»
- ↑ Аповяд Аснарэўскага ў часопісе «Кольцо А»
- ↑ Аповяд Аснарэўскага ў часопісе «Топос»
- ↑ Аповяд Аснарэўскага ў часопісе «Чайка»
- ↑ Аповяд Аснарэўскага ў часопісе «Дегуста»
- ↑ Старонка Аснарэўскага ў часопісе Лиterra
- ↑ «Десятку лучших выберут народным голосованием»
- ↑ evrejskogo-grodno Блогер склаў карту габрэйскага Гродна — Jewish News(недаступная спасылка)
- ↑ https://budzma.org/news/samy-tayamnichy-krayazna-tsa.html Архівавана 11 верасня 2022. Самы таямнічы краязнаўца Гродна запісаў рок-альбом, прысвечаны гораду
- ↑ «Трыкутнік караля» — як Януша Паруліса зрабілі галоўным злодзеем і хто яшчэ ў кнізе зрысаваны з рэальных гродзенцаў. Подкаст «Говорит Гродно». Фрагмент з 38:45 да 40:20
- ↑ Публікацыя ў Facebook ад 3 лютага 2023 года. Каментарый Мікалая Волкава.
Спасылкі