100 найвялікшых фільмаў XXI стагоддзя па версіі BBC 100 найвялікшых фільмаў XXI стагоддзя па версіі BBC (англ.: The 100 Greatest Films of the 21st Century) — гэта спіс, складзены ў жніўні 2016 года Брытанскай тэлерадыёвяшчальнай карпарацыяй (BBC)[1]. Ён быў складзены на падставе меркавання 177 крытыкаў з усяго свету, кожнага з якіх папрасілі назваць дзесяць найлепшых фільмаў, выпушчаных пасля 2000 года ўключна[2].
Адметнасці спісу
«BBC Culture» папрасілі 177 кінакрытыкаў з усяго свету скласці рэйтынг з дзесяці фільмаў, знятых у XXI стагоддзі, якія яны лічаць найвялікшымі. Удзельнікам было дазволена выбіраць з карцін, выпушчаных са студзеня 2000 года па чэрвень 2016 года (калі былі сабраны ўсе адказы). Затым кожнаму фільму, пералічанаму ў адказах, налічваліся балы ў залежнасці ад іх месца. Калі фільм займаў першае месца ў спісе крытыка, ён атрымліваў дзесяць балаў, а фільм, які займаў дзясятае месца, атрымліваў адзін бал.
177 крытыкаў, якія прынялі ўдзел у апытанні, паходзілі з 36 краін, прычым найбольшая колькасць (81) была са Злучаных Штатаў Амерыкі, за імі ішла Вялікабрытанія. Сярод крытыкаў былі 122 мужчыны і 55 жанчын. Большасць удзельнікаў галасавання — рэцэнзенты газет і часопісаў, інтэрнэт-рэцэнзенты і навукоўцы[3].
У выніковы спіс трапілі 102 карціны з-за нічыёй паміж «Карласам[en]», «Рэквіемам па мары[en]» і «Тоні Эрдманам» на сотым месцы[4][5].
Лідарамі сярод рэжысёраў у выніковым спісе сталі Апічатпонг Вірасетакул[en], Крыстафер Нолан, Уэс Андэрсан, Пол Томас Андэрсан, Міхаэль Ханэке і браты Коэн — яны маюць па тры фільмы ў спісе. Найлепшым анімацыйным фільмам у спісе сталі «Скрадзеныя прывідамі» Хаяо Міядзакі — фільм атрымаў 4-е месца ў спісе. Найлепшым неангламоўным фільмам спісу стаў «Любоўны настрой» — фільм заняў 2-е месца ў спісе. Найлепшым фільмам з удзелам брытанскай вытворчасці стала карціна «Дзіця чалавечае», заняўшы 13-е месца. Толькі чатыры фільмы са спісу былі лаўрэатамі прэміі «Оскар» за найлепшы фільм: «Старым тут не месца» (2008), «Уладар буры[en]» (2010), «12 гадоў рабства» (2014) і «У цэнтры ўвагі[en]» (2016).
Спіс
№ |
Фільм |
Рэжысёр(ы) |
Краіны-вытворцы |
Год
|
1 |
«Малхоланд Драйв» |
Дэвід Лінч |
,  |
2001
|
2 |
«Любоўны настрой» |
Вонг Карвай[en] |
,  |
2000
|
3 |
«І будзе кроў» |
Пол Томас Андэрсан |
 |
2007
|
4 |
«Скрадзеныя прывідамі» |
Хаяо Міядзакі |
 |
2001
|
5 |
«Малалецтва[en]» |
Рычард Лінклейтэр |
 |
2014
|
6 |
«Вечнае ззянне чыстага розуму» |
Мішэль Гондры[en] |
 |
2004
|
7 |
«Дрэва жыцця» |
Тэрэнс Малік |
 |
2011
|
8 |
«Адзін і два[en]» |
Эдвард Янг[en] |
,  |
2000
|
9 |
«Развод Надзера і Сімін[en]» |
Асгар Фархадзі[en] |
 |
2011
|
10 |
«Старым тут не месца» |
Джоэл Коэн, Ітан Коэн |
 |
2007
|
11 |
«Унутры Льюіна Дэвіса[en]» |
Джоэл Коэн, Ітан Коэн |
,  |
2013
|
12 |
«Задыяк[en]» |
Дэвід Фінчэр |
 |
2007
|
13 |
«Дзіця чалавечае» |
Альфонса Куарон |
,  |
2006
|
14 |
«Акт забойства[en]» |
Джошуа Опенхаймер[en] |
, ,  |
2012
|
15 |
«4 месяцы, 3 тыдні і 2 дні» |
Крысціян Мунджыў |
 |
2007
|
16 |
«Святыя маторы[en]» |
Леос Каракс[en] |
,  |
2012
|
17 |
«Лабірынт фаўна» |
Гільерма дэль Тора |
,  |
2006
|
18 |
«Белая стужка» |
Міхаэль Ханэке |
, , ,  |
2009
|
19 |
«Шалёны Макс: Дарога лютасці[en]» |
Джордж Мілер[en] |
 |
2015
|
20 |
«Сінекдаха, Нью-Ёрк[en]» |
Чарлі Каўфман[en] |
 |
2008
|
21 |
«Гатэль „Гранд Будапешт“» |
Уэс Андэрсан |
 |
2014
|
22 |
«Цяжкасці перакладу» |
Сафія Копала |
 |
2003
|
23 |
«Схаванае» |
Міхаэль Ханэке |
, , ,  |
2005
|
24 |
«Майстар[en]» |
Пол Томас Андэрсан |
 |
2012
|
25 |
«Памятай[en]» |
Крыстафер Нолан |
 |
2001
|
26 |
«25-я гадзіна[en]» |
Спайк Лі |
 |
2002
|
27 |
«Сацыяльная сетка[en]» |
Дэвід Фінчэр |
 |
2010
|
28 |
«Пагавары з ёй» |
Педра Альмадовар |
 |
2002
|
29 |
«ВАЛЛ-І» |
Эндру Стэнтан |
 |
2008
|
30 |
«Олдбой[en]» |
Пак Чхан Ук[en] |
 |
2003
|
31 |
«Маргарэт[en]» |
Кенет Лонерган[en] |
 |
2011
|
32 |
«Жыццё іншых» |
Флорыян Хенкель фон Донэрсмарк[en] |
 |
2006
|
33 |
«Цёмны рыцар» |
Крыстафер Нолан |
 |
2008
|
34 |
«Сын Саула» |
Ласла Немеш[en] |
 |
2015
|
35 |
«Крадзецца тыгр, тоіцца цмок[en]» |
Энг Лі |
, , ,  |
2000
|
36 |
«Тамбукту[en]» |
Абдэрахман Сісака[en] |
,  |
2014
|
37 |
«Дзядзька Бунмі, які памятае свае мінулыя жыцці[en]» |
Апічатпонг Вірасетакул[en] |
 |
2010
|
38 |
«Горад Бога» |
Фернанду Мейрэліш[en], Каця Лунд[en] |
 |
2002
|
39 |
«Новы Свет» |
Тэрэнс Малік |
 |
2005
|
40 |
«Гарбатая гара» |
Энг Лі |
 |
2005
|
41 |
«Галаваломка» |
Піт Доктэр |
 |
2015
|
42 |
«Каханне» |
Міхаэль Ханэке |
, ,  |
2012
|
43 |
«Меланхолія» |
Ларс фон Трыер |
, , ,  |
2011
|
44 |
«12 гадоў рабства» |
Стыў Мак-Куін |
,  |
2013
|
45 |
«Жыццё Адэль[en]» |
Абдэлатыф Кешыш[en] |
, ,  |
2013
|
46 |
«Завераная копія[en]» |
Абас Кіярастамі |
 |
2010
|
47 |
«Левіяфан[en]» |
Андрэй Звягінцаў |
 |
2014
|
48 |
«Бруклін[en]» |
Джон Краўлі[en] |
, ,  |
2015
|
49 |
«Бывай, мова[en]» |
Жан-Люк Гадар |
,  |
2014
|
50 |
«Забойца Не Іньнян[en]» |
Хоу Сяасянь[en] |
, ,  |
2015
|
51 |
«Пачатак» |
Крыстафер Нолан |
,  |
2010
|
52 |
«Пачвара[en]» |
Апічатпонг Вірасетакул[en] |
 |
2004
|
53 |
«Мулен Руж!» |
Баз Лурман[en] |
 |
2001
|
54 |
«Аднойчы ў Анатоліі[en]» |
Нуры Більге Джэйлан |
 |
2011
|
55 |
«Іда» |
Павел Паўлікоўскі |
, , ,  |
2013
|
56 |
«Гармоніі Веркмейстэра[en]» |
Бела Тар[en], Агнеш Храніцкі[en] |
 |
2000
|
57 |
«Трыццаць хвілін пасля поўначы[en]» |
Кэтрын Бігелоу |
 |
2012
|
58 |
«Мулаадэ — магічная ахова[en]» |
Усман Сембен[en] |
, , , ,  |
2004
|
59 |
«Гісторыя гвалту[en]» |
Дэвід Кроненберг |
 |
2005
|
60 |
«Святло стагоддзя[en]» |
Апічатпонг Вірасетакул[en] |
 |
2006
|
61 |
«Пабудзь у маёй скуры[en]» |
Джонатан Глейзер |
, ,  |
2013
|
62 |
«Бясслаўныя вырадкі» |
Квенцін Таранціна |
,  |
2009
|
63 |
«Турынскі конь[en]» |
Бела Тар[en], Агнеш Храніцкі[en] |
 |
2011
|
64 |
«Вялікая прыгажосць» |
Паала Сарэнціна |
,  |
2013
|
65 |
«Акварыум[en]» |
Андрэа Арнольд |
 |
2009
|
66 |
«Вясна, лета, восень, зіма… і зноў вясна» |
Кім Кі Дук |
,  |
2003
|
67 |
«Уладар буры[en]» |
Кэтрын Бігелоу |
 |
2008
|
68 |
«Сямейства Тэнэнбаўм[en]» |
Уэс Андэрсан |
 |
2001
|
69 |
«Кэрал[en]» |
Тод Хейнс[en] |
,  |
2015
|
70 |
«Гісторыі, што мы апавядаем[en]» |
Сара Полі[en] |
 |
2012
|
71 |
«Табу[en]» |
Мігел Гомеш[en] |
, , ,  |
2012
|
72 |
«Выжывуць толькі закаханыя[en]» |
Джым Джармуш |
,  |
2013
|
73 |
«Перад захадам[en]» |
Рычард Лінклейтэр |
 |
2004
|
74 |
«Адвязныя канікулы[en]» |
Хармані Карын[en] |
 |
2012
|
75 |
«Прыроджаная загана[en]» |
Пол Томас Андэрсан |
 |
2014
|
76 |
«Догвіль[en]» |
Ларс фон Трыер |
, , ,  |
2003
|
77 |
«Скафандр і матылёк» |
Джуліян Шнабель[en] |
,  |
2007
|
78 |
«Воўк з Уол-стрыт» |
Марцін Скарсэзэ |
 |
2013
|
79 |
«Амаль знакаміты[en]» |
Кэмеран Кроу[en] |
 |
2000
|
80 |
«Вяртанне» |
Андрэй Звягінцаў |
 |
2003
|
81 |
«Сорам[en]» |
Стыў Мак-Куін |
 |
2011
|
82 |
«Сур’ёзны чалавек[en]» |
Джоэл Коэн, Ітан Коэн |
 |
2009
|
83 |
«Штучны розум» |
Стывен Спілберг |
 |
2001
|
84 |
«Яна[en]» |
Спайк Джонз |
 |
2013
|
85 |
«Прарок[en]» |
Жак Адзіяр |
,  |
2009
|
86 |
«Далёка ад раю[en]» |
Тод Хейнс[en] |
 |
2002
|
87 |
«Неверагодны лёс Амэлі Пулен» |
Жан-П’ер Жэнэ |
 |
2001
|
88 |
«У цэнтры ўвагі[en]» |
Том Мак-Карці[en] |
 |
2015
|
89 |
«Жанчына без галавы[en]» |
Лукрэсія Мартэль[en] |
 |
2008
|
90 |
«Піяніст» |
Раман Паланскі |
, , ,  |
2002
|
91 |
«Таямніца ў іх вачах[en]» |
Хуан Хасэ Кампанэлья[en] |
 |
2009
|
92 |
«Як баязлівец Роберт Форд забіў Джэсі Джэймса[en]» |
Эндру Домінік[en] |
 |
2007
|
93 |
«Рататуй» |
Брэд Бёрд[en] |
 |
2007
|
94 |
«Упусці мяне[en]» |
Томас Альфрэдсан[en] |
 |
2008
|
95 |
«Каралеўства ўзыходзячага месяца» |
Уэс Андэрсан |
 |
2012
|
96 |
«У пошуках Нэма» |
Эндру Стэнтан |
 |
2003
|
97 |
«Белы матэрыял[en]» |
Клер Дэні[en] |
 |
2009
|
98 |
«Дзесяць[en]» |
Абас Кіярастамі |
 |
2002
|
99 |
«Збіральнікі і збіральніца[en]» |
Аньес Варда |
 |
2000
|
100 |
«Карлас[en]» |
Аліўе Асаяс[en] |
,  |
2010
|
«Рэквіем па мары[en]» |
Дарэн Аранофскі[en] |
 |
2000
|
«Тоні Эрдман» |
Марэн Адэ |
,  |
2016
|
Крыніцы
Спасылкі
|