1 беларускі рубель (манета)

1 беларускі рубель
Краіна
Намінал 1 Br
Дыяметр 21,25 міліметр
Маса 5,6 грам
Таўшчыня 2,3 міліметр
Аверс
Аверс
Рэверс
Реверс

1 рубель (адзін рубель) — намінал манеты, якая выкарыстоўваецца ў якасці законнага плацежнага сродку ў Беларусі з 1 ліпеня 2016 года. Да гэтай даты ў суверэннай Беларусі выкарыстоўваліся толькі папяровыя грошы.

Манета павінна была паступіць у абарачэнне з 1 студзеня 2009. Але ў сувязі з эканамічным крызісам гэтага не адбылося[1].

Усяго ў абарачэнні ў Беларусі знаходзіцца восем наміналаў манет. Іхнім вырабам займаўся Літоўскі манетны двор і Манетны двор «Крэмніца» (Славакія)[2], пазней — Маскоўскі манетны двор[3].

Апісанне

1 беларускі рубель (манета). Рэверс.
1 беларускі рубель (манета). Аверс.

На аверсе манеты наміналам 1 рубель выбіты рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім надпісы ў два радкі: БЕЛАРУСЬ і 2009. На рэверсе ў цэнтры — лічбавае абазначэнне наміналу — 1, злева ад лічбы 1 вертыкальна размешчаны надпіс — РУБЕЛЬ; справа ад лічбы — стылізаваная выява нацыянальнага арнаменту[4].

  • Дыяметр — 21,25 мм.
  • Маса — 5,60 г.
  • Таўшчыня — 2,30 мм.
  • Сплаў — сталь, пакрытая меддзю і нікелем.
  • Колер — белы.
  • Гурт — насечка.

Крыніцы

  1. Ніна Шчарбачэвіч / Звязда. Манеты — найбольш сапраўдныя з усіх грошай... . СМІ Беларусі (6 ліпеня 2016).
  2. Новые белорусские деньги сделаны в Евросоюзе. naviny.by (10 лістапада 2015). Праверана 15 чэрвеня 2025.
  3. МИХОВИЧ, Светлана. 10 штук в секунду: мы побывали на Московском монетном дворе и посмотрели, как чеканят белорусские деньги (руск.). www.sb.by (1 ліпеня 2019). Праверана 16 чэрвеня 2025.
  4. Манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь. 1 рубель . Нацыянальны банк Беларусі.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya