1 беларуская капейка

1 беларуская капейка
Краіна
Намінал 0,01 Br
Дыяметр 15 міліметр
Маса 1,55 грам
Таўшчыня 1,25 міліметр
Аверс
Аверс
Рэверс
Реверс

1 капейка (адна капейка) — найменшы намінал манеты, якая выкарыстоўваецца ў якасці законнага плацежнага сродку ў Беларусі з 1 ліпеня 2016 года. Да гэтай даты ў суверэннай Беларусі выкарыстоўваліся толькі папяровыя грошы.

Манета павінна была паступіць у абарачэнне з 1 студзеня 2009. Але ў сувязі з эканамічным крызісам гэтага не адбылося[1].

Усяго ў абарачэнні ў Беларусі знаходзіцца восем наміналаў манет. Іхнім вырабам займаўся Літоўскі манетны двор і Манетны двор «Крэмніца» (Славакія)[2], пазней — Маскоўскі манетны двор[3].

Апісанне

1 капейка. Рэверс.
1 капейка. Аверс.

На аверсе манеты наміналам 1 капейка выбіты рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім надпісы ў два радкі: БЕЛАРУСЬ і 2009. На рэверсе ў цэнтры знаходзіцца лічбавае абазначэнне наміналу – 1, злева ад лічбы вертыкальна размешчаны надпіс – КАПЕЙКА, справа – стылізаваная выява нацыянальнага арнаменту[4].

  • Дыяметр — 15,00 мм.
  • Маса — 1,55 г.
  • Таўшчыня — 1,25 мм.
  • Сплаў — сталь, пакрытая меддзю.
  • Колер — чырвоны.
  • Гурт — гладкі.

Крыніцы

  1. Ніна Шчарбачэвіч / Звязда. Манеты — найбольш сапраўдныя з усіх грошай... . СМІ Беларусі (6 ліпеня 2016).
  2. Новые белорусские деньги сделаны в Евросоюзе. naviny.by (10 лістапада 2015). Праверана 15 чэрвеня 2025.
  3. МИХОВИЧ, Светлана. 10 штук в секунду: мы побывали на Московском монетном дворе и посмотрели, как чеканят белорусские деньги (руск.). www.sb.by (1 ліпеня 2019). Праверана 16 чэрвеня 2025.
  4. Манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь. 1 капейка . Нацыянальны банк Беларусі.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya