15-я грэнадзёрская дывізія СС (1-я латышская)
15-я вафен-грэнадзёрская дывізія СС (1-я латышская) (ням.: 15.Waffen-Grenadier-Division der SS (lettische Nr. 1)) была сфарміраваная ў пачатку 1943 года (першапачатковая назва ням.: Lettische SS-Freiwilligen Division — «Латышская дывізія валанцёраў СС», перайменавана ў дывізію ў чэрвені 1944 г.), як і дывізія-блізнец, 19-я грэнадзёская дывізія СС (2-я латышская), з Латышскага легіёна СС. ГісторыяПасля таго, як тэрыторыя Латвійскай ССР летам 1941 года была акупавана немцамі і была аб’яўлена акругай Летлянд пад кіраўніцтвам нямецкай грамадзянскай адміністрацыі, пачалося масавае ўступленне ў створаныя нямецкімі ўладамі латышскія паліцэйскія батальёны, якія былі названыя 6 лістапада 1941 года стралковымі камандамі (ням. Schutzmannschaften, скарочана Schuma — шума). З-за буйных страт зімою 1941/1942 гг. гэтыя часткі былі ўключаны ў склад нямецкіх злучэнняў. Так, 2-я пяхотная брыгада СС ужо восенню 1941 года атрымала 2, а да траўня 1943 года яшчэ чатыры латышскія «шумы», перад тым, як была перайменавана 18 мая 1943 года ў Латышскую валанцёрскую брыгаду СС. У лютым 1943 года быў выдадзены загад аб фарміраванні латышскай валанцёрскай дывізіі СС.Пад кіраўніцтвам вышэйшага камандавання СС і паліцыі рэйхскамісарыята Остланд дывізія павінна была быць падрыхтаванай да выкарыстання да канца чэрвеня 1943 года. Фарміраванне затрымалася з-за таго, што частка валанцёраў была перададзена латышскай валанцёрскай брыгадзе СС. На фронце дывізія з’явілася толькі ў кастрычніку 1943 года. Першапачаткова дывізія стваралася як валанцёрская, але пазней была ўведзены прызыў для ўсіх латышскіх мужчын. ![]() Пасля паспяховага фарміравання і далучэння да групы армій «Поўнач» у лістападзе 1943 года дывізія ўступіла ў бой каля горада Новасакольнікі Пскоўскай вобласці, каб спыніць савецкі зімні наступ. Нягледзячы на жорсткі супраціў, латышы не здолелі спыніць рух савецкай арміі. У чэрвені 1944 года савецкія войскі ўступілі на тэрыторыю Латвіі і 13 кастрычніка ўступілі ў Рыгу. Пры прарыве фронта групы армій «Цэнтр» летам 1944 года дывізія была амаль знішчана, а рэшткі былі пераведзены ў Германію для папаўнення. Пасля даўкамплектавання дывізіі латышскімі работнікамі Працоўнай службы Рэйха дывізія была перададзена групе армій «Вісла» зімою 1945 года і выкарыстоўвалася ў Заходняй Прусіі і Памераніі. У маі 1945 года здалася войскам Саюзнікаў у Шверыне. У 1946 годзе пры амерыканскай і англійскай арміях былі створаны так званыя «вартавыя роты» (першай была названа рота Віестурса). Чатыры роты (каля 1000 чалавек), у тым ліку і рота Віестурса, увесну 1947 года перанялі ахову Нюрнбергскага палаца правасуддзя і турмы. Ну рукавах і пазней на касках у іх былі чырвона-бела-чырвоныя колеры Латвійскага сцяга. Літаратура
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia