Нацыянальная і ўніверсітэцкая бібліятэка Заграба
Нацыянальная і ўніверсітэцкая бібліятэка Заграба (харв.: Nacionalna i sveučilišna knjižnica u ZagrebuNacionalna i sveučilišna knjižnica u Zagrebu) — найбуйнейшая навуковая бібліятэка Харватыі, размешчана ў горадзе Заграб. У фондах бібліятэкі захоўваюцца больш за 2 млн кніг. Калекцыя бібліятэкі ўтрымлівае шмат каштоўных выданняў на стараславянскай мове, а таксама першую кнігу харвацкай мове, каштоўныя старажытныя выданні на нямецкай мове і рэдкія геаграфічныя карты. Генеральны дырэктар бібліятэкі — Др. Іосіф Сціпанаў. ГісторыяНацыянальная і ўніверсітэцкая бібліятэка Харватыі была заснавана ў 1607 годзе як частка езуіцкай школы Neoacademia Zagrabiensis. У 1669 годзе школа была прызнана габсбургскім каралём Леапольдам I[3]. Гісторыя бібліятэкі непарыўна звязана з гісторыяй Заграбскага ўніверсітэта, заснаванага пазней. У 1776 годзе бібліятэка стала Каралеўскай бібліятэкай акадэміі навук (Regia Scientiarum Academia), а ў 1874 годзе — ўніверсітэцкай бібліятэкай Заграба. У 1818 годзе бібліятэка стала публічнай. ![]() З 1837 года бібліятэка атрымала статус нацыянальнай і павінна была атрымліваць абавязковы экзэмпляр кожнай кнігі, апублікаванай у Харватыі. 28 мая 1995 года бібліятэка пераехала ў сваё цяперашняе памяшканне. Нацыянальная бібліятэка мае сёння шэсць філіялаў (факультэцкіх бібліятэк) і кіруе 32 бібліятэкамі Харватыі. Фонды50 % фондаў бібліятэкі — літаратура на харвацкай мове. 20 % — літаратура на англійскай, 12 % — на нямецкай і па 5 % на рускай, французскай і італьянскай мовах.
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia