Фрэдэрыку Шавіс Гедыс
Фрэдэры́ку Ша́віс Ге́дыс[3] (парт.: Frederico Chaves Guedes; нар. 3 кастрычніка 1983, Тэофілу-Атані, Бразілія), больш вядомы як Фрэд — бразільскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2005—2014). Амаль усю кар’еру выступае ў чэмпіянаце Бразіліі, аднак з 2005 па 2009 гады абараняў колеры французскага клуба «Ліён», з якім стаў трохразовым чэмпіёнам Францыі. Клубная кар’ераФрэд правёў чатыры сезоны ў клубе «Амерыка Мінейру», пасля чаго перайшоў у іншы больш вядомы клуб Белу-Арызонты «Крузейру» ў сярэдзіне сезона 2004. Пасля 41 голу ў 43 гульнях за «Крузейру» ў сезоне 2005 года Фрэд быў выкуплены французскім чэмпіёнам клубам «Ліён» за 15 мільёнаў еўра[4]. Забіўшы ў першым сваім сезоне ў новым клубе 14 галоў, Фрэд стаў другім бамбардзірам Лігі 1 у сезоне 2005/06, і выйграў свой першы чэмпіёнскі тытул з «Ліёнам». Хоць ігрок і прапусціў два месяцы сезона 2006/07 з-за траўмы[5], Фрэд усё ж такі забіў 11 галоў у 20 гульнях, і стаў найлепшым бамбардзірам клуба, а «Ліён» зноў узняўся на вяршыню французскага футбола. Тым не менш, падчас сезона 2007/08, Фрэд атрымаў траўму падчас трэніроўкі ў складзе зборнай[6]. Пасля вяртання да футболу ў кастрычніку 2007 года, з-за ўзрослай канкурэнцыі збоку чэшскага галеадора Мілана Бараша і выхаванца ліёнскай футбольнай акадэміі Карыма Бензема, Фрэд меў няшмат гульнявой практыкі. Пасля сканчэння дагавора з французскім клубам Фрэд падпісаў папярэдні кантракт з бразільскім клубам «Флуміненсі», і, такім чынам, пагадзіўся на пяцігадовы кантракт. У сваім дэбютным матчы 15 сакавіка 2009 года нападнік адзначыўся дублем, а клуб атрымаў перамогу з лікам 3:1. З 2009 года на працягу сямі сезонаў выступаў за «Флуміненсі». У чэрвені 2016 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Атлетыку Мінейру». У снежні 2017 года, разарваўшы кантракт з папярэднім клубам, перайшоў у «Крузейру». У чэрвені 2020 года вярнуўся ў «Флуміненсі», дзе і завяршыў кар’еру ў ліпені 2022 года. Міжнародная кар’ераФрэд дэбютаваў у складзе зборнай Бразіліі 27 красавіка 2005 года, выйшаўшы на замену ў матчы супраць зборнай Гватэмалы. Фрэд забіў свой першы гол 12 лістапада 2005 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Ігрок быў уключаны ў склад зборнай на чэмпіянат свету 2006. Свой адзіны гол на турніры забіў у матчы супраць зборнай Аўстраліі (2:0) 18 чэрвеня 2006 года. ДасягненніКлубныя«Ліён»:
«Флуміненсі»:
«Атлетыку Мінейру»: «Крузейру»:
МіжнародныяБразілія:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia