Івакаўскі сельсавет
Іва́каўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Івакі. ГісторыяПасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Насовіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гардуноўскага сельсавета. 8 снежня 1966 года ўтвораны зноў у складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Івакі. У склад сельсавета ўвайшлі вёска Івакі, пасёлак Вербаў скасаванага Гардуноўскага сельсавета і пасёлак Надзежда Насовіцкага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Івакаўскага сельсавета 3 населеныя пункты[2]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1190 чалавек[3], з іх 92,4 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 1,6 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 974 чалавекі[5]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia