Церахоўскі сельсавет
Церахо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Церахоўка. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чырванабудскага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Церахоўка. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Ніўкінскага сельсавета, і рэарганізаваны ў Церахоўскі нацыянальны рускі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР. У 1935 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 27 верасня 1938 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Церахоўскага пассавета. 1 снежня 2009 года да Церахоўскага пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Васільеўскага сельсавета (вёска Васільеўка і пасёлак Чырвоны Алёс)[1]. 20 студзеня 2011 года скасавана вёска Церахоўка[2]. 12 лістапада 2013 года Церахоўскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[3]. 28 сакавіка 2023 года ў склад Пераростаўскага сельсавета перададзены аграгарадок Васільеўка і пасёлак Чырвоны Алёс, у склад Уцеўскага сельсавета — пасёлак Высокі Хутар[4]. Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў, без гарадскога пасёлка Церахоўка) — 2306 чалавек[5], з іх 93,1 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 1,9 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (8 населеных пунктаў) — 4017 чалавек[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia