Дубраўскі сельсавет (Добрушскі раён)
Ду́браўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Дубраўка. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чырванабудскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Чырванабудскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Добрушскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты[1]. 1 снежня 2009 года Дубраўскі сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Усохабудскага сельсавета[2]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 685 чалавек[3], з іх 95,8 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 1,0 % — украінцы[4]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: вёскі Дзімітраўка, Дубраўка, Красная Буда і Лук’янаўка. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia