У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Церахоўка .
Гарадскі пасёлак
Церахоўка
Церахоўка на карце Беларусі ±
Церахо́ўка [ 2] — гарадскі пасёлак у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі , на рацэ Уць . Цэнтр Церахоўскага сельсавета . За 30 км ад Добруша . Чыгуначная станцыя на лініі Гомель —Бахмач (Украіна ). Аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Добрушам, Гомелем , Дабранкай . Насельніцтва 3 057 чал. (2017 )[ 3] .
Гісторыя
Вядомая як вёска ў Рэчыцкім павеце Вялікага Княства Літоўскага . З 1772 г. у складзе Расійскай імперыі . У 1776 годзе ў складзе Гомельскага маёнтка падораная ўрадам генерал-фельдмаршалу П. А. Румянцаву . Уваходзіла ў Клімаўскі фальварак Беліцкага павета . З 1834 года ва ўладанні князя І. Ф. Паскевіча . З 1852 г. у Чырванабудскай воласці Гомельскага павета . З пабудовай чыгункі Гомель—Ромны (1874 ) Церахоўка — чыгуначная станцыя. З 1926 г. у Чырванабудскім раёне . З жніўня 1927 г. — цэнтр Церахоўскага раёна . З 1938 года гарадскі пасёлак. У час Вялікай Айчыннай вайны была пад нямецкай акупацыяй з 23 жніўня 1941 г. да 27 верасня 1943 г.[ 4] З 1962 г. у Добрушскім раёне. У 2011 годзе да пасёлка далучана суседняя вёска Церахоўка [ 5] .
Насельніцтва
Эканоміка
Прадпрыемствы лёгкай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці.
Вядомыя асобы
Гл. таксама
Зноскі
↑ Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат , 2025.
↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай . — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU ).
↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
↑ а б в г д Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн. : БелЭн, 1995. — С. 757. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9 .
↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 20.01.2011 № 80 «Об изменении границ городского поселка Тереховка Добрушского района Гомельской области»
↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Спасылкі
Цэнтр Пасёлкі Вёскі
Раёны Герб Гомельскай вобласці Гарады Пгт 1 горад абласнога падпарадкавання