Пераростаўскі сельсавет
Пераро́стаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Перарост. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Добрушскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Новажыццёўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Добрушскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 26 чэрвеня 1969 года скасавана вёска Калініна (злілася з пасёлкам Лебядзёўка)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Пераростаўскага сельсавета 8 населеных пунктаў[2]. 7 чэрвеня 1979 года скасаваны пасёлак Табоцкі[3], 28 сакавіка 2008 года — пасёлак Беразнякі[4], 29 верасня 2011 года — вёска Хутар (увайшла ў склад аграгарадка Перарост)[5]. 28 сакавіка 2023 года ў склад сельсавета з Церахоўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (аграгарадок Васільеўка і пасёлак Чырвоны Алёс)[6]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 829 чалавек[7], з іх 89,6 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 1,6 % — армяне, 1,4 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (5 населеных пунктаў) — 675 чалавек[9]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia