Іван Сямёнавіч Жарыкаў
Іван Сямёнавіч Жа́рыкаў[1] (15 верасня 1921, вёска Хацілавічы, Крычаўскі раён, Магілёўская вобласць — 3 ліпеня 2003) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1976), прафесар (1977). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Хацілавічы (зараз у Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). Скончыў 7 класаў школы ў вёсцы Сакольнічы і ў 1937 годзе восьмы клас сярэдняй школы ў Крычаве[2]. Паступіў у Чэрыкаўскі ветэрынарны тэхнікум, які скончыў у 1941 годзе і працаваў памочнікам ветэрынарнага ўрача Крычаўскага райздраўаддзела[2]. Быў прызваны ў Чырвоную Армію ў ліпені 1941 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны на Заходнім, Варонежскім, Цэнтральным, 1-м Украінскім і 4-м Украінскім франтах[2]. У 1946—1948 гг. праходзіў навучанне ў Ваенна-ветэрынарнай акадэміі Савецкай Арміі. Скончыў ветэрынарны факультэт Маскоўскай ветэрынарнай акадэміі ў 1951 годзе. З 1951 па 1953 год выкладаў спецыяльныя дысцыпліны ў ветэрынарна-заатэхнічным тэхнікуме ў горадзе Клімавічы. У 1953—1957 гг. займаў пасаду інструктара сельскагаспадарчага аддзела ў апараце ЦК КПБ. У 1957—1991 гг. у Беларускім НДІ эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага (у 1957—1960 гг. вучоны сакратар, 1960—1962 гг. аспірант). У 1962 годзе абараніў дысертацыю і атрымаў ступень кандыдата біялагічных навук. З 1962 года працаваў у Беларускім навукова-даследчым ветэрынарным інстытуце, займаў пасады малодшага, старэйшага навуковага супрацоўніка, з 15 мая 1962 года — старэйшага навуковага супрацоўніка па спецыяльнасці «Паразіталогія», з 1965 года — загадчыка аддзелам радыебіялогіі[2]. З 1966 года І. С. Жарыкаў на пасадзе начальніка Галоўнага ўпраўлення па падрыхтоўцы кадраў Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР[2]. У сакавіку 1968 прызначаны дырэктарам Беларускага навукова-даследчага ветэрынарнага інстытута, якую займаў да 30 чэрвеня 1988 года. Да 2000 года года ўваходзіў у склад вучонага савета інстытута па абароне дысертацый[2]. Навуковая і грамадская дзейнасцьМ. С. Жарыкаву належаць навуковыя працы па асновах прафілактыкі паразітозаў сельскагаспадарчых жывёл. Распрацаваў і ўкараніў у вытворчасць меры барацьбы з трэматадозамі жвачных жывёл, рэкамендацыі па абеззаражванню гною з выкарыстаннем радыебіялагічных метадаў і інш. З’яўляўся навуковым кіраўніком праблемы «Разработать и внедрить новые эффективные меры и средства борьбы с ин-фекционными, инвазионными и незаразными болезнями животных»[2]. Аўтар 120 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій, 8 вынаходніцтваў і 4 рацыяналізатарскіх прапаноў[2]. Сярод апублікаванага:
Пад кіраўніцтвам І. С. Жарыкава падрыхаваны 10 кандыдатаў навук[2]. Праводзіў значную грамадскую дзейнасць. Абіраўся дэпутатам Мінскага раённага і Мінскага абласнога Саветаў дэпутатаў, членам Мінскага раённага і Мінскага абласнога камітэтаў КПБ. Быў членам секцыі гельмінталогіі Аддзялення ветэрынарыі УАСГНІЛ, міжведамаснага савета па сельскай гаспадарцы пры Савеце міністраў БССР, старшынёй праблемнага савета па каардынацыі навукова-даследчай работы па ветэрынарыі ў БССР, членам вучонага савета секцыі «Природная очаговость болезней» Акадэміі навук СССР, ветэрынарнай секцыі навукова-тэхнічнага савета Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР, старшынёй прэзідыума Мінскай абласной арганізацыі таварыства «Веды», членам праўлення рэспубліканскай арганізацыі таварыства «Веды»[2]. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia