Іван Ягоравіч Староў
![]() Іва́н Яго́равіч Старо́ў (12 (23) лютага 1745, Санкт-Пецярбург — 5 (17) красавіка 1808, Санкт-Пецярбург) — рускі архітэктар, адзін з заснавальнікаў т. зв. рускага класіцызму, акадэмік (з 1769), прафесар Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (з 1785). БіяграфіяНарадзіўся ў Маскве (па іншым крыніцам — у Санкт-Пецярбургу) у сям’і дыякана. Пачатковую адукацыю атрымаў у школе для дзяцей духоўнага стану. У 1755 годзе быў прыняты ў выхаванцы гімназіі пры Маскоўскім універсітэце, праз год як адоранае дзіця пераведзены з яе ў гімназію пры Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук і ў 1758 годзе паступіў у вучні акадэміі мастацтваў да А. П. Какорынава і Ж.-Б. Вален-Дэламота. Скончыўшы ў ёй курс, з 1762 па 1768 падарожнічаў за мяжой у якасці пенсіянера Акадэміі мастацтваў . Заканчэнне навучання ў Акадэміі таксама давала права на стан дваранства. Стажыроўка за мяжойУ 1762 годзе Староў адбыў у Парыж. Тэрмінам камандзіроўкі было тры гады. У Парыжы ён вучыўся ў Ш. Дэ Ваі . І. Старову пашанцавала з тэрмінам стажыроўкі, якая цягнулася не тры, а шэсць гадоў, з якіх пяць гадоў ён правёў у Парыжы і адзін год у Рыме. Ш. Дэ Ваі (1730—1798) мала паспеў выбудаваць праз канкурэнцыю і скарачэнне будаўніцтва ў Францыі. Але салон у Палацца Спінола ў Генуі, замак-палац ландграфа Гесэн-Касельскага , павільён навук і мастацтваў для імператрыцы Кацярыны II (праект) стварылі яму аўтарытэт у Парыжы і Заходняй Еўропе. Лепшымі будынкамі архітэктара стануць замак-палац Манмусар (каля Дыжона) і тэатр «Адэон» у Парыжы. Ваі таксама стварыў план забудовы новага французскага порту ў Пор-Вандр . Горадабудаўнічыя навыкі, атрыманыя ў Шарля дэ Ваі, Іван Староў выкарыстоўвае пры ўласным праектаванні расійскіх правінцыйных гарадоў, сярод якіх Екацярынаслаў, Нікалаеў, Пскоў, Нарва, Варонеж, Вялікі Усцюг, Багародзіцк і інш. Вяртанне на радзімуПа вяртанні ў Санкт-Пецярбург за праект будынка для кадэцкага шляхецкага корпуса быў прызнаны ў 1769 годзе акадэмікам, у наступным годзе заняў у акадэміі пасаду ад’юнкт-прафесара, з якой у 1770 годзе павышаны ў прафесары і ў 1794 годзе — у ад’юнкт-рэктары. У 1772—1774 гадах — галоўны архітэктар «Камісіі аб каменным будаванні Санкт-Пецярбурга і Масквы ». ТворчасцьНайважнейшыя з яго збудаванняў: Санкт-Пецярбург і наваколлі:
Тульская вобласць:
Украіна:
Беларусь
Памяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia