Інтэрнацыянал (Буда-Кашалёўскі раён)
Інтэрнацыяна́л[1] (трансліт.: Internacyjanal, руск.: Интернационал) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 13 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 53 км ад Гомеля. ГідраграфіяНа поўначы і захадзе меліярацыйныя каналы. Транспартная сеткаПобач аўтадарога Губічы — Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з дзвюх мерыдыянальных кароткіх вуліц, забудаваных драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 10 двароў і забілі 5 жыхароў. На фронце загінулі 4 жыхара вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя Ф. Энгельса (цэнтр — вёска Губічы). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia