Лявады
Лява́ды[1] (трансліт.: Liavady, руск.: Левады) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 25 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 47 км ад Гомеля. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой на поўначы далучаецца пад прамым вуглом другая кароткая вуліца. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінулі 12 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Авангард» (цэнтр — вёска Старая Буда). Да 17 мая 1979 года пасёлак уваходзіў у склад Глазаўскага сельсавета[2], да 5 жніўня 1996 года — у склад Недайскага сельсавета, да 1 снежня 2009 года — у склад Старабудскага сельсавета[3]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia