Прырэчча (Буда-Кашалёўскі раён)
Прырэ́чча[1] (трансліт.: Pryrečča, руск.: Приречье; да 1930 года Пырачкін) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета. На захадзе і поўдні мяжуе з лесам. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 12 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 54 км ад Гомеля. ГідраграфіяНа поўначы рака Чарамха (прыток ракі Дняпро). Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па аўтадарозе Губічы — Буда-Кашалёва. Забудова драўляная сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснаваны напачатку 1920-х гадоў на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 годзе ў Губіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя Ф. Энгельса (цэнтр — вёска Губічы). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia